Здарэнні1212

Шматмільярдны арышт і 15 спраў: КДК раскрыў групу «пральняў»

У Мінску спынілі дзейнасць групы, якая некалькі гадоў праводзіла незаконныя фінансавыя аперацыі з выкарыстаннем рэквізітаў ілжэпрадпрымальніцкіх структур. Замоўцамі такіх паслуг выступалі кампаніі рэальнага сектара эканомікі, паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржкантролю.

У дачыненні да арганізатараў і ўдзельнікаў злачыннай групы, а таксама замоўцаў іх паслуг (службовых асоб прадпрыемстваў) распачата 15 крымінальных спраў. З іх чатырнаццаць — па ч. 1 і 2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў), яшчэ адно па ч. 3 арт. 233 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць).

Затрымана 16 фігурантаў крымінальных спраў. Пазней 8 з іх былі заключаныя пад варту. Пры гэтым падчас расследавання ад супрацоўнікаў іншых беларускіх кампаній, якія карысталіся паслугамі лжэструктур, паступіла 10 явак з пакаяннем па фактах ухілення ад выплаты падаткаў.

Удакладняецца, што група грамадзян (жыхары Мінска) выступала ад імя падкантрольных ім 29 фіктыўных кампаній. Выкарыстоўваючы гэтыя рэквізіты, пячаткі і рахункі, яны аказвалі паслугі па правядзенні незаконных аперацый: абмене безнаяўных сродкаў на наяўныя (і наадварот), перанакіраванне фінансавых патокаў. Кліентамі выступалі кампаніі рэальнага сектара эканомікі.

У схеме было задзейнічана мноства ўдзельнікаў, мелася дакладнае размеркаванне роляў і добрая тэхнічная база, распавялі ў КДК. Адносіны паміж «выканаўцам» і «кліентам» вяліся праз пасярэднікаў.

«Асаблівасцю з'яўлялася тое, што ў мэтах утойвання часткі здзелак з ілжэструктурамі ўжываліся дамовы пераводу доўгу і саступкі патрабаванням, пры якіх безнаяўныя грашовыя сродкі за нібыта набыты і рэалізаваны тавар паступалі з разліковых рахункаў суб'ектаў гаспадарання рэальнага сектара эканомікі», — удакладнілі ў камітэце.

Работнікі фінансавай міліцыі правялі больш за 80 ператрусаў. На маёмасць падазраваных (грошы, нерухомасць, аўтамабілі) накладзены арышт на агульную суму больш за 6,5 мільярда рублёў. Гэта больш за 310 тысяч даляраў па актуальным курсе.

Акрамя таго, прыпыненыя расходныя аперацыі на рахунках кліентаў ілжэструктур (заблакаванымі аказаліся звыш за 3,5 млрд рублёў).

Каментары12

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі35

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць