Улада

ЗША мяняюць вайсковы бюджэт праз пагрозы з Расіі і Кітая 

Упершыню за 25 год Пентагон пераразмяркоўвае выдаткі на ўзброеныя сілы ў сувязі з пагрозамі з боку вялікіх дзяржаў, такіх як Расія і Кітай, адзначыў міністр абароны ЗША Эштан Картэр.

«Супрацьтанкавыя» штурмавікі А-10, якія збіраліся спісваць, працягнуць службу яшчэ год на 10. У тым ліку ў Еўропе.

На 2017 бюджэтны год Пентагон просіць $582,7 мільярда, у тым ліку $71,4 мільярда на навуковыя даследаванні і распрацоўку новай тэхнікі, $7,5 мільярда на барацьбу з ІД, $8,1 мільярда на падводныя лодкі, $1,8 мільярда на папаўненне запасаў боепрыпасаў.

Акрамя РФ і Кітая, у ліку пагроз Картэр назваў КНДР, Іран і «Ісламскую дзяржаву».

«Мы павінны мець — і пра гэта павінны ведаць у свеце — магчымасць нанесці тэхналагічна развітаму праціўніку непрымальныя для яго страты, каб ён альбо ўстрымаўся ад правакацыйных дзеянняў, альбо глыбока пашкадаваў пра іх, калі пойдзе на такія дзеянні», — сказаў Картэр.

«У гэтым кантэксце Расія і Кітай — нашы найбольш значныя канкурэнты», — дадаў ён.

У чатыры разы павысяцца выдаткі на еўрапейскую ініцыятыву падтрымкі хаўруснікаў (European Reassurance Imitative) — да $3,4 мільярда з $789 мільёнаў. Яна была адкрытая летам 2014 года ў адказ на расейскую агрэсію супраць Украіны. У яе ўваходзяць сталая прысутнасць і ратацыя амерыканскіх войск у Еўропе, сумесныя манеўры, дапамога ў сферы бяспекі краінам, якім пагражае Расія, у тым ліку Грузіі, Украіне і Малдове.

Пентагон таксама павялічыць выдаткі на кібербяспеку, касмічныя праекты, ваенны флот.

Такім чынам, большая, чым раней, доля выдаткаў будзе ісці на падрыхтоўку да канфліктаў з рэгулярнымі арміямі і флатамі, менш увагі будзе надавацца тэме, якая займала розумы вайскоўцаў ЗША апошнія 25 год — барацьбе з фармаваннямі баевікоў і тэрарыстаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць3

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна10

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

Расіянку-іпэшніцу, якая пераехала ў Слонім, у Беларусі прызналі дармаедкай5

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б70

Бабарыка выбачыўся за свае словы пра Краўцова і сказаў, што яго маглі няправільна зразумець13

«Слава жыве тры месяцы?» Той самы Ігар з Threads, які ішоў бухім дадому, даў вялікае інтэрв'ю4

Кароны з кардону і какошнікі, але зусім не тыя. Як беларускія сялянкі пераймалі княгінь на вяселлі4

Трамп: Калі НАТА адмовіцца дапамагаць з Армузскім пралівам, Альянс чакае «вельмі дрэнная будучыня»19

«Оскар-2025»: «Бітва за бітвай» названы найлепшым фільмам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць3

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць