Меркаванні

Пэнсіянэру музэй задарагі

Мінчанін‑пэнсіянэр, сядзі ў хаце і ня рыпайся!

Мінчанін‑пэнсіянэр, сядзі ў хаце і ня рыпайся! Што ўжо на лецішча ня можаш лішні раз паехаць, каб дыхнуць сьвежым паветрам (білет каштуе ўдвая), то прывыклі за паўгоду. Але і ў музэй табе няма чаго поўзаць, бо ён таксама падаражэў (выключэньне — Палац мастацтваў, дзе паказваюць марцовых катоў са ўсяго сьвету).

Глядзі сабе сэрыялы ці блёкбастэры і ня лазь па горадзе. І які гэта інтэлектуальны пэнсіянэр паедзе ў музэй Нацыянальны, напрыклад, зь Зялёнага Лугу? Інтэлігентны пэнсіянэр яшчэ ж і пэнсію мае малую. І хай той Рыгор Сітніца не сярдуе на зямлячку, што не пайшлі на ягоную выставу і не паказалі яе ўнукам. А хто яшчэ іх павядзе туды? Са школкі лепш заплянуюць фігуры з воску ці яшчэ якую‑небудзь культуру «pop».

А замежнікі хіба здурэўшы пойдуць глядзець строй якой‑небудзь княгіні за такую цану, калі ўжо бачылі і Люўр і Дрэздэн.

А ахова ў музэях! У Белым Доме (ЗША) і то так не шманаюць наведнікаў. Божа мілы, ратуй Беларусь! А памылак у перакладах на ангельскую! Брыдка, аж вушы гараць!

Пэнсіянэрка, якая бачыла паўсьвету і захацелася набрацца культуры яшчэ ў родных музэях. Зваць Алеся. Прозьвішча маю, але не хачу падаваць, бо яшчэ працую. Так што я яшчэ квіткі змагла купіць сабе і сваім унукам.

Каментары

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Пратасевіч пацвердзіў, што ён сапраўды разведчык45

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць46

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць