Улада44

Жалезьнічэнка застаецца ў войску на паўтара году

Яго маці зьбіраецца дайсьці да Вярхоўнага суду. «Калі і там прызнаюць абгрунтаваным адлічэньне з унівэрсытэту, буду зьвяртацца па абарону ў міжнародныя структуры», — кажа яна.

Калегія грамадзянскіх справаў Гомельскага абласнога суду адхіліла скаргу маці Зьмітра Жалезьнічэнкі на рашэньне судзьдзі Цэнтральнага раёну Гомеля Жаны Андрэйчык наконт правамернасьці паўторнага адлічэньня сына з унівэрсытэту імя Ф. Скарыны.

Рашэньне набыло юрыдычную моц, і цяпер Зьміцер Жалезьнічэнка павінен будзе служыць у войску паўтара гады.

«Канешне, я зьвярнуся яшчэ з заявай у Вярхоўны суд Беларусі. Калі і там прызнаюць абгрунтаваным адлічэньне майго сына з унівэрсытэту, буду зьвяртацца па абарону ў міжнародныя структуры», — сказала Ала Жалезьнічэнка.

Нагадаем, што летась у верасьні рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф.Скарыны Аляксандр Рагачоў сваім загадам адлічыў з навучальнай установы выдатніка трэцяга курсу матэматычнага факультэту Зьмітра Жалезьнічэнку нібыта за парушэньне правілаў унутранага працоўнага распарадку. Аднак праваабаронцы перакананыя, што ўнівэрсытэт проста пазбавіўся ад грамадзкага актывіста дэмакратычнага накірунку, які вызначаўся сваёй актыўнай грамадзянскай пазыцыяй і моцным уплывам на студэнцкі асяродак.

Зьміцер праз суд дамогся аднаўленьня на вучобу ў вышэйшай навучальнай установе. Аднак 22 студзеня рэктар Рагачоў паўторна адлічыў выдатніка з унівэрсытэту.

Праз два дні Зьмітра тэрмінова прызвалі ў войска. Ён служыць цяпер без прыняцьця прысягі ў Жлобіне ў транспартнай вайсковай частцы №83469.

Радыё Свабода

Каментары4

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава13

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

Трамп: Расія з пачатку года страціла 112 тысяч салдат, Украіна — 8 тысяч14

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

У Слуцкім раёне жанчына паскардзілася, што магілу загінулых удзельнікаў вайны ніхто не даглядае. Яе вінавацяць у паклёпе

У Літве знайшлі расіяніна, які ў чэрвені выскачыў з транзітнага цягніка Адлер — Калінінград

Прызналі «экстрэмісцкімі» фэйсбук-старонку і тэлеграм-канал Аляксандра Класкоўскага2

З тыктока знік відэаролік са зваротам бацькоў дашкольнікаў да Лукашэнкі. Як выглядае, нічога яны не дабіліся2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава13

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць