Кіраўнік БДІПЧ АБСЕ заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне
Дырэктар БДІПЧ АБСЕ Міхаэль Георг Лінк заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне. Пра гэта гаворыцца ў яго заяве, якую распаўсюдзіла прэс-служба БДІПЧ 18 лютага ў сувязі з вынясеннем у Беларусі з пачатку года ўжо другога смяротнага прысуду.
Лінк падкрэсліў, што члены АБСЕ ўзялі на сябе абавязацельства «трымаць пытанне аб смяротнай кары пад пастаяннай увагай». «Большасць краін у нашым рэгіёне ўжо прызналі негуманнасць гэтага віду пакарання, якое не служыць застрашваннем, але з'яўляецца непрымальным зневажаннем чалавечай годнасці», — гаворыцца ў заяве.
Лінк адзначыў, што смяротныя прысуды вынесеныя на фоне дыскусіі, што ідзе ў Беларусі па гэтым пытанні, і працы парламенцкай групы па пытанні адмены смяротнага пакарання.
Раней, нагадаем, вынесены ў Беларусі чарговы смяротны прысуд асудзіў Еўрапейскі саюз і Савет Еўропы.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары