Грамадства2121

«Русафобы»: кісялёўскі сайт «Sputnik Беларусь» трапіў пад крытыку чарнасоценцаў за недастатковую прарасійскасць

Адзін з чарнасоценскіх інтэрнэт-рэсурсаў нядаўна апублікаваў матэрыял, у якім аўтар, Артур Грыгор’еў, крытыкуе беларускую версію сайта «Спутнік», які з’яўляецца часткай расійскай кампаніі «Россія сегодня», дзе галоўным кіраўніком значыцца адыёзны Дзмітрый Кісялёў.

Скрыншот з сайта.

«Беларускамоўная версія сайта «Sputnik» стварае ўражанне, што яе задачай з'яўляецца арганічнае дапаўненне такіх вядомых мясцовых русафобскіх выданняў, як «Наша Ніва» ці «Беларускі партызан», — піша аўтар і падкрэслівае, што «Sputnik» раскручвае мясцовых «русафобскіх публіцыстаў і музыкаў», накшталт Лявона Вольскага, «Дзецюкоў», Міхалка і «ярага нацыяналіста» Змітра Вайцюшкевіча.

У доказ «русафобскіх» настрояў згаданых людзей аўтары прыводзяць іхнія цытаты з розных крыніц, у тым ліку фэйсбука, дзе асуджаецца агрэсія Расіі супраць Украіны.

Таксама абурэнне чарнасоценцаў выклікаюць матэрыялы пра «русафобку» Алексіевіч. Маўляў, навошта чытачам «Спутніка» ведаць, што яе ў аэрапорце сустракалі шматлікія прыхільнікі з кветкамі?

«Тэматыка беларускага нацыяналізму, які цалкам выбудаваны на нянавісці да Расіі, прытоена ці адкрыта бачна ў большасці публікацый «Спутніка», ствараючы ілжывае ўражанне, што менавіта русафобскімі і нацыяналістычнымі фантазіямі заклапочана большая частка беларускага грамадства. Махровы нацыяналізм прапагандуецца «Спутнікам» у такіх формах, якія нават на русафобскіх сайтах звычайна адрасаваныя самым вузкалобай фанатыкам «тысячагадовай» беларускай гісторыі, ВКЛ і «вышыванак». Так, напрыклад, на сайце паведамляецца аб нацыяналістычнай кампаніі «Цытуй сваё!», якая прапануе пачаць «год беларускага мыслення» з выдання зборніка цытат «беларускіх мысляроў», якія мусяць стаць часткай мыслення і ідэнтычнасці сучаснага беларуса», — крытыкуюць кісялёўскі сайт чарнасоценцы.

Падчас кожнай згадкі пра нейкае незалежнае СМІ ці выдавецтва, аўтар дадае штамп пра «фінансаванне з замежжа» і «заходнія гранты».

Таксама чарнасоценцаў абурае тое, што ў радзеле «Спадчына» («Спадчына» яны перакладаюць, дарэчы, як «Родина»), з’яўляюцца тэксты пра ВКЛ замест «маючай там быць» Расіі.

«У працяг прапаганды польскіх каранёў беларускага народу апублікаваны артыкул да 250-годдзя Міхаіла Клеафаса Агінскага, паланэз якога ледзь не стаў беларускім гімнам. Можна прывесці безліч іншых прыкладаў, што журналісты «Спутніка» не абмінулі ніводнай русафобскай тэмы нацыяналістычных СМІ», — піша Грыгор'еў.

«Чаму Sputnik не цікавіцца праблемамі рускіх у Беларусі? — задаецца пытаннем аўтар. — Аб арганізацыях расійскіх суайчыннікаў на сайце няма ні слова. Гэтак жа ігнаруюцца рускія пісьменнікі, музыкі і іншыя дзеячы культуры. Пры гэтым «Спутнік», круцячыся вакол пэўнага кола нязначных і тэндэнцыйна адабраных беларускіх навін, не толькі фарміруе ў чытача цалкам ізаляваную ад усяго расейскага правінцыйную свядомасць, але і актыўна ўкараняе польскую і літоўскую культуру ў духу гістарычнага рэвізіянізму. Калі сабраць з розных крыніц антырасейскія выказванні усіх русафобаў, якія атабарыліся на беларускамоўным сайце «Спутніка», то атрымаецца цэлая кніга, той самы цытатнік «беларускіх мысляроў», які, з пункту гледжання нацыяналістаў, неабходны для фармавання ідэнтычнасці сучаснага белОруса (ці, як яны кажуць, «БелАруса»). І ўсё гэта аплачана грашыма расійскіх падаткаплацельшчыкаў», — піша аўтар і пры гэтым сцвярджае, што заробку журналіста «Спутніка» пазайдзросцілі б усе лекары і настаўнікі Калугі ці Чэлябінска.

«Не зусім зразумела, чаму сайт-праект расійскай медыягрупы прасоўвае нацыяналізм, русафобію і скажонае ўяўленне пра Расію і рускіх. Цяжка пазбавіцца ад пачуцця, што «Спутнік» збіўся з курсу і круціцца на чужой арбіце», — падсумоўвае аўтар.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады1

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны30

У Варшаве перапахаваюць пісьменніка Сяргея Пясецкага4

Перавозчыкі ўжо аднавілі прамыя рэйсы ў Польшчу. Колькі цяпер каштуюць білеты4

«Дзіда трапіла яму ў грудзі». Падчас прадстаўлення ў Лідзе смяротна паранілі каня3

Трамп дазволіў НАТА збіваць расійскія самалёты і пахваліў Украіну за выдатную працу2

Трамп збіраецца пагаварыць з Орбанам, каб той не купляў расійскай нафты1

Беларус расказаў, як яго спрабавалі ўцягнуць у ценявы бізнэс па пастаўцы люксавых аўто з Польшчы ў Расію1

Новым сімвалам беларускага турызму зрабілі кветку бульбы14

У Барысаве збіраюцца выпякаць фіялетавы хлеб2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады1

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць