Суд не задаволіў скаргу Сержука Бахуна на дзеянні супрацоўніка міліцыі падчас футбольнага матча
19 лютага суд Барысаўскага раёна (Мінская вобласць) разгледзеў скаргу футбольнага заўзятара Сержука Бахуна на дзеянні супрацоўніка міліцыі.

26 жніўня 2014 года падчас матча БАТЭ — «Слован» у Барысаве міліцыянеры вывелі Бахуна з трыбуны і пратрымалі ў апорным пункце да канца гульні. Прычынай стаў бела-чырвоны шалік з «Пагоняй».
Глядач звярнуўся ў суд з патрабаваннем прызнаць дзеянні супрацоўніка міліцыі незаконнымі. Суддзя Аляксандр Шутко пакінуў скаргу Бахуна без задавальнення, патлумачыўшы, што з ім міліцыянеры праводзілі прафілактычную гутарку.
Каментары