Грамадства77

Плануецца ўвесці крымінальную адказнасць за ўдзел ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы

У Крымінальны кодэкс Беларусі плануецца ўвесці новыя палажэнні, якія прадугледжваюць адказнасць за ўдзел ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўку або падрыхтоўку асоб да такога ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы.

Адпаведныя папраўкі прадугледжаныя законапраектам «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь», які ўнесены ў Палату прадстаўнікоў 4 сакавіка. Тэкст дакумента размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У адпаведнасці з законапраектам, удзел грамадзяніна Беларусі ці асобы без грамадзянства, якая пастаянна пражывае ў рэспубліцы, на тэрыторыi замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, а таксама ўдзел ва ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы і пры адсутнасці прыкмет злачынства, прадугледжанага артыкулам 133 КК «Найміцтва», караецца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў.

Вярбоўка, навучанне, іншая падрыхтоўка альбо выкарыстанне беларускіх грамадзян або асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, для ўдзелу ва ўзброеным фарміраванні, узброеных канфліктах і ваенных дзеяннях на тэрыторыi замежнай дзяржавы, а таксама фiнансаванне цi iншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці пры адсутнасці прыкмет злачынства, прадугледжанага артыкулам 132 КК «Вярбоўка, навучанне, фінансаванне і выкарыстанне наймітаў», караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да дзесяці гадоў.

Паводле звестак МУС Беларусі, цяпер у зоне ўзброенага канфлікту знаходзяцца або бяруць удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны прыкладна 140 беларускіх грамадзян.

Акрамя таго, Крымінальны кодэкс плануецца дапоўніць артыкуламі «Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання» і «Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання».

За стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо кіраўніцтва такім фарміраваннем або структурным падраздзяленнем, якое ўваходзіць у яго, прадугледжана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў.

Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна або службовай асобай з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў, плануецца караць абмежаваньнем волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад шасці да дзесяці гадоў.

Даванне або збор грашовых сродкаў, каштоўных папер або iншай маёмасцi (у тым ліку маёмасных правоў і выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці) любым спосабам для свядомага забеспячэння дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання караецца арыштам, абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да шасці гадоў.

У той жа час прадугледжанае вызваленне ад крымінальнай адказнасці па двух названых артыкулах, калі грамадзянін спрыяў выяўленню, прадухіленню або спыненню дзеянняў, аднесеных да экстрэмісцкай дзейнасці.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Тур абяцае кампрамат на тых, хто праз тыкток скардзіцца на ўлады18

Тур абяцае кампрамат на тых, хто праз тыкток скардзіцца на ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

Служба бяспекі Украіны заявіла, што прадухіліла чарговы замах на журналіста Дзмітрыя Гардона1

Дэпутаты тэрмінова адобрылі штрафы за адсутнасць бульбы ў крамах6

Разведка Ізраіля: Іран вывез узбагачаны ўран з ядзерных аб’ектаў да ўдараў ЗША4

Адзін з 14 памілаваных — паляк Хуберт Мруз, асуджаны за наркотыкі9

У школах анексіраваных рэгіёнаў расійскія ўлады спыняюць вывучэнне ўкраінскай мовы і літаратуры12

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»22

У Суджанскім раёне Расіі марадзёры забілі начальніка ваеннай паліцыі3

«Я не гатую дома зусім». Мінчане дзеляцца, колькі каштуе харчавацца ў горадзе7

Арыштаваныя дырэктары страхавых кампаній ТАСК і «Прамтрансінвест»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тур абяцае кампрамат на тых, хто праз тыкток скардзіцца на ўлады18

Тур абяцае кампрамат на тых, хто праз тыкток скардзіцца на ўлады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць