Улада6262

Затрыманы кіраўнік «Трайпла» Юрый Чыж

Адзін з уплывовых некалі бізнэсоўцаў краіны, які ўваходзіў у найбліжэйшае кола прэзідэнта, Юрый Чыж затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Дадзеную інфармацыю паведамілі карыстальнікі партала TUT.BY і пацвердзілі некалькі інфармаваных крыніц.

Старшыня КДБ Валерый Вакульчык узнагароджвае Юрыя Чыжа падзячнай граматай за падтрымку біятлона (20 мая 2014 года). Фота: Беларуская федэрацыя біятлона.

«У «Трайпле» былі класічныя «маскі-шоу». КДБ затрымаў кіраўнікоў кампаніі», — напісалі карыстальнікі.

«Вы разумееце, што без санкцыі кіраўніка дзяржавы нічога не адбылося. Але ён [Юрый Чыж] ужо некалькі месяцаў быў у няласцы. Таму нельга сказаць, што затрымалі члена каманды прэзідэнта», — кажа суразмоўца.

«Яго ўплыў, можа быць, аслабеў, але не настолькі, каб не змагацца за свой бізнэс, якому ўжо больш за 20 гадоў. Не апярэджвайце падзеі. Усё будзе нармальна», — парыруе чалавек з атачэння Чыжа.

Непрыемнасці сталі пераследаваць Юрыя Чыжа неўзабаве пасля затрымання яго партнёра Уладзіміра Япрынцава. Паміж імі адбыўся канфлікт. І меркаванне дзелавых колаў падзялілася з нагоды ўдзелу ў гэтым асноўнага ўладальніка «Трайпла». Адны лічылі, што Чыж павінен быў падставіць плячо свайму паплечніку, іншыя лічылі, што правільна зрабіў, што здаў Япрынцава.

«На грошы трапіў сын Япрынцава. Валодзя, як бацька, хацеў выратаваць сітуацыю. Але ў выніку сам трапіў за краты па наводцы Юры», — кажа крыніца. «А пры чым тут сяброўства? Як гаворыцца, нічога асабістага — толькі бізнэс. Япрынцавы набедакурылі — гэта іх справы», — апаніруе чалавек з атачэння Чыжа.

Крыніцы сцвярджаюць, што абодва карысталіся заступніцтвам на самым версе і пад гэтай маркай вялі бізнэс. «Асноўныя падазрэнні — ашуканскія схемы, вывад капіталу за мяжу. Пасівы і актывы ўжо даўно ў бізнэсоўца не скачуць», — кажа суразмоўца.

У «Трайпле» адмовіліся ад каментароў.

Юрый Чыж не здымае трубку.

У КДБ атрымаць каментар не ўдалося.

* * *

Чытайце таксама:

Пяць фактаў пра арыштаванага мільянера Юрыя Чыжа

«На дзяржаву працаваць не буду!». Як Юрый Чыж, якога сёння затрымала КДБ, стаў мільянерам

Каментары62

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец4

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

25‑гадовая іспанка два гады змагалася за права на эўтаназію пасля групавога згвалтавання і інваліднасці. І ўрэшце перамагла15

У Нідэрландах, верагодна, знайшлі парэшткі д’Артаньяна. Што вядома

Найлепшая рэклама амерыканскай авіяцыі. Як амерыканскі знішчальнік ухіліўся ад іранскай ракеты ВІДЭА2

Ізраільскім ударам забіты камандуючы вайскова-марскімі сіламі КВІР2

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец4

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць