Улада

Пракуратура Менска: Ператрусы ў журналістаў 27—28 сакавіка былі законныя

Пра гэта гаворыцца ў адказе начальніка сьледчага аддзела пракуратуры Мінска Сяргея Іванова.

Пракуратура Мінска лічыць законнымі вобыскі, праведзеныя 27—28 сакавіка супрацоўнікамі спецслужбаў у кватэрах журналістаў.

Як гаворыцца ў адказе за подпісам начальніка следчага аддзела пракуратуры Мінска Сяргея Іванова, атрыманым на адозву грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (БАЖ), вобыскі «былі праведзены абгрунтавана і ў адпаведнасці з законам».

Таксама ў адказе з пракуратуры пацвярджаецца, што аператыўныя мерапрыемствы прайшлі ў межах расследавання крымінальнай справы, распачатай у 2005 годзе Мінскай гарадской пракуратурай па факце паклёпу на прэзідэнта.

Нагадаем, 27 і 28 сакавіка вобыскі прайшлі па ўсёй краіне ў кватэрах больш чым 20 журналістаў, большасць з якіх супрацоўнічаюць са СМІ, якія вяшчаюць на тэрыторыю Беларусі з‑за мяжы, — гэта «Радыё Рацыя», «Еўрапейскае радыё для Беларусі», тэлеканал «Белсат». У іх была канфіскавана тэхніка, у тым ліку носьбіты інфармацыі.

2 красавіка БАЖ звярнулася да генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча, пракурора Мінска Мікалая Куліка і кіраўніка КДБ Юрыя Жадобіна. У адозве выказана сумненне, што вобыскі і канфіскацыя маёмасці праводзіліся на «дастатковых і законных падставах».

«Выклікае здзіўленне тое, што ў працэсе вобыскаў забіраліся не толькі камп’ютэры і сістэмныя дыскі — носьбіты інфармацыі, але і рэчы, якія не маюць ніякага дачынення да справы: навушнікі, дынамікі, дыктафоны, фотаапараты, розная друкаваная прадукцыя легальнага характару», — гаворыцца ў адозве.

Сяргей Пульша, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе Мікалай Статкевіч? З мяжы яго забралі невядомыя ў масках. Вось, што вядома на гэты момант15

Дзе Мікалай Статкевіч? З мяжы яго забралі невядомыя ў масках. Вось, што вядома на гэты момант

Усе навіны →
Усе навіны

Каб застацца ў Беларусі, Мікалаю Статкевічу давялося нагою выбіць дзверы аўтобуса4

«Жы-ве Бе-ла-русь!» Палітвязні выйшлі да людзей, што сабраліся іх сустрэць ВІДЭА2

Вызваленых палітвязняў везлі з мяжы ў дыпламатычных аўтамабілях ФОТАФАКТ4

Паплечнік Статкевіча расказаў пра кароткую размову з ім у нейтральнай зоне29

З'явілася ФОТА першай групы вызваленых палітвязняў14

Літоўскія памежнікі: Статкевіч вярнуўся ў Беларусь12

Наўседа паведаміў, ці варта чакаць адмены санкцый ЕС следам за амерыканскімі4

Латушка: Зняцце санкцый з «Белавія» — крок у інтарэсах беларускага грамадства14

Статкевіч зноў з'явіўся на камеры, ён па-ранейшаму ў нейтральнай зоне на мяжы ФОТА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе Мікалай Статкевіч? З мяжы яго забралі невядомыя ў масках. Вось, што вядома на гэты момант15

Дзе Мікалай Статкевіч? З мяжы яго забралі невядомыя ў масках. Вось, што вядома на гэты момант

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць