Расследаванне справы аб забойстве трэнера БФСТ «Дынама» Юліі Балыкінай завершана. Пра гэта паведаміў сёння на брыфінгу намеснік начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Яўген Архірэеў.
«Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваныя як забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю, згон аўтамабіля і крадзеж», — сказаў Яўген Архірэеў.
«Забойства было здзейснена ім у стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў.
Падчас сваркі на глебе непрыязных адносін абвінавачаны нанёс Юліі Балыкінай 12 удараў малатком, прычым 11 з іх — па галаве», — распавёў Архірэеў.

***
Як паведамлялася, трэнер БФСТ «Дынама», спартсменка Юлія Балыкіна знікла ў канцы кастрычніка 2015 года. Яна не вярнулася дадому і перастала выходзіць на сувязь. Падчас агляду яе кватэры і машыны эксперты прыйшлі да высновы, што знікненне носіць крымінальны характар. Праз некалькі дзён па падазрэнні ў забойстве спартсменкі міліцыя затрымала яе знаёмага.
Каментары