Статкевіч: Падчас надгляду на мяжы з машыны прапалі чорныя ношаныя шкарпэткі
«Па прыездзе дахаты высветлілася, што пасля 4-х надглядаў машыны памежнікамі, мытнікамі і судовымі выканаўцамі прапалі мае шкарпэткі, — піша Мікалай Статкевіч у сваім фэйсбуку. — Чорныя, адна пара, ношаныя, але яшчэ цэлыя. Дарагія мне, як памяць, бо я з турмы ў іх вызваляўся. Можна сказаць, што рэжым паразіў мяне ў самыя пяткі. Таму звяртаюся да ўсіх тых, хто ўдзельнічаў у маніпуляцыях з маімі рэчамі. Канкрэтна да:
судовых выканаўцаў Кастрычніцкага раёну Гродна Каляды Мікалая Мікалаевіча і Ляўко Люцыяны Генадзьеўны;
панятога (яўна не выпадковага) Богдзеля Паўла Валенцінавіча;
супрацоўнікаў мытні з нагруднымі нумарамі 16-0264 і 16-0969;
супрацоўнікаў памежнай службы Чорнага Дзмітрыя і Галяка Дзмітрыя.
Паведаміце мне пра лёс маіх шкарпэтак альбо вярніце іх за ўзнагароджанне — 5 тыс. рублёў.
Калі ж мае шкарпэткі не будуць мне вернуты, то буду вымушаны звярнуцца ў Памежны камітэт, Мытны камітэт і да кіраўніцтва судовых выканаўцаў з патрабаваннем службовага расследавання і пакарання вінаватых у незаконным прысваенні шкарпэтак.
Гэта ж амаль рэліквія. Мажліва, я яе некалі ў музей Рэвалюцыі аддам», — іранізуе Статкевіч.
Каментары