Усяго патроху3636

У Польшчы дзіця нарадзілася праз 55 дзён пасля смерці маці

Ва Уроцлаве, ва ўніверсітэцкай клінічнай бальніцы, нарадзіўся хлопчык, маці якога памерла за 55 дзён да яго нараджэння.

nto.pl

Пра гэта 19 красавіка паведамляе выданне Nowa Trybuna Opolska. Па словах дактароў, гэты «цуд» стаўся магчымым дзякуючы сучаснаму медыцынскаму абсталяванню.

41-гадовая жанчына была хворая на рак. Калі ў пацыенткі канстатавалі смерць мозгу, яна знаходзілася на 17-м тыдні цяжарнасці. Паколькі сэрца жанчыны яшчэ білася, дактары прынялі рашэнне, што будуць змагацца за жыццё дзіцяці.

Дзякуючы адмысловаму абсталяванню, дактарам удавалася падтрымаць жыццёвыя функцыі маці.

Праз 55 дзён неанатолагі вырашылі, што хлопчык ужо можа нарадзіцца і зрабілі кесарава сячэнне.

Дзіця нарадзілася 9 студзеня, яно важыла тады каля 1 кілаграма і яму была неабходная інтэнсіўная тэрапія. Праз месяц яго адключылі ад рэспіратара, а яшчэ праз два — выпісалі дадому.

Зараз хлопчык цалкам здаровы і важыць больш за 3 кілаграмы, яго гадаваннем займаецца бацька.

Каментары36

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўнікоў івэнт-кампаній. Адзін з іх дапамагаў ладзіць канцэрты ў падтрымку Лукашэнкі6

Затрымалі кіраўнікоў івэнт-кампаній. Адзін з іх дапамагаў ладзіць канцэрты ў падтрымку Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

МУС Польшчы: Апастыль на дакументах для беларусаў не патрэбны ў любым выпадку. ЗАГСы ўсё няправільна зразумелі3

Адзін з самых уплывовых мастакоў свету Ай Вэйвэй наведаў Украіну і пабываў на фронце

У Іванаўскім раёне дзяўчынка выратавала малодшую сястру, але не змагла ўратаваць дарослага

Эканоміка Беларусі перастала расці. Тое самае ў Расіі і Латвіі. А вось Польшча і Літва растуць стабільненька13

«Дзе людзі?» Як улады пакінулі гамельчукоў без Цэнтральнага пляжа на цэлае лета2

Праз санкцыі расійскай дэлегацыі давялося на Алясцы аплачваць паліва для самалётаў гатоўкай. А гэта сотні тысяч даляраў2

Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»10

Ціханоўская павіншавала мужа з днём народзінаў і апублікавала фота ўсёй сям'і23

У Гродне восем чалавек судзяць за ўдзел у дваровых чатах6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўнікоў івэнт-кампаній. Адзін з іх дапамагаў ладзіць канцэрты ў падтрымку Лукашэнкі6

Затрымалі кіраўнікоў івэнт-кампаній. Адзін з іх дапамагаў ладзіць канцэрты ў падтрымку Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць