Грамадства1717

Джакузі з іржавай вадой за 800 рублёў: беларуска распавяла пра сапсаваныя выхадныя ў санаторыі

Жанчына хацела расслабіцца і адпачыць на выхадных у айчынным санаторыі, але атрымала толькі сапсаваныя нервы.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Пра непрыемны выпадак Ірына распавяла ў тыктоку. Жанчына кажа, што апошнім часам у яе жыцці было шмат стрэсу, таму яна аплаціла спа-выхадныя ў санаторыі «Беларусачка». Знаходзіцца той сярод хвойна-бярозавага лесу на беразе вадасховішча Дразды — да Мінска ўсяго 4 кіламетры.

Адзін з люксаў санаторыя «Беларусачка». Фота: belorusochka.com

Узяла самы дарагі нумар — за люкс яна заплаціла 800 рублёў за дзве ночы. Там, дарэчы, ёсць джакузі. У яго ж Ірына і вырашыла занырнуць у першы ж вечар. Набрала поўную ванну вады, націснула кнопку, каб з’явіліся бурбалкі — і вось тут пачалося дзіўнае.

— Уся вада — а я ўжо ў ванне голая — запаўняецца нейкім карычневым… незразумела чым. Вельмі падобна да фекалій, але пры бліжэйшым разглядзе ўсё ж больш падобна на адклады з труб.

@irinarkq4sp Как вам джакузи с грязью (или фекалиями?) за 400 BYN? @Санаторий "Белорусочка", номер Люкс. Обращаюсь к администрации санатория Белорусочка и в Республиканский центр по оздоровлению и санаторно-курортному лечению населения. Официальное электронное обращение по поводу антисанитарии и отказа в выдаче книги жалоб направлено в Республиканский центр по оздоровлению и санаторно-курортному лечению населения. #санаторийбелорусочка #книгажалоб #правапотребителей #санаторийбеларусь #антисанитария ♬ оригинальный звук - iryna

Наступным ранкам Ірына вырашыла распавесці пра праблему ў рэгістратуры санаторыя.

— Я запатрабавала кнігу скаргаў, каб паведаміць аб тым, што ў самым дарагім нумары адбываецца такое. На што мне кажуць, што сёння выхадны, адміністрацыі няма на месцах, а кніга скаргаў ляжыць недзе ў сейфе і мне яе даць не могуць.

Абураная жанчына паспрабавала растлумачыць, што не даваць ёй кнігу скаргаў не маюць права, бо гэта правапарушэнне.

— Мне кажуць: «Добра, пішыце заяву». Я пішу, і мне ў адказ на паперцы пішуць: «Мы не дамо, прыязджайце з панядзелка па пятніцу». А ў мяне спа-выхадныя!

Марнаваць час на наступным тыдні, каб зноў прыехаць у санаторый і распавесці пра абуральную сітуацыю, Ірына не мела ніякага жадання. Таму яна вырашыла звярнуцца да адміністрацыі «Беларусачкі» праз тыкток, а таксама да Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Беларусі.

Каментары17

  • ну што ж яна...
    19.08.2025
    гэта гразевая ванна
  • Груздева
    19.08.2025
    не настолько я богатая, чтоб отдыхать в белорусских санаториях.
  • все правильна
    19.08.2025
    Так это готовились к приезду дорогих гостей из россиссии!

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўнікоў івэнт-кампаній. Адзін з іх дапамагаў ладзіць канцэрты ў падтрымку Лукашэнкі11

Затрымалі кіраўнікоў івэнт-кампаній. Адзін з іх дапамагаў ладзіць канцэрты ў падтрымку Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка загадаў чыноўнікам павыводзіць з гатэляў прусакоў16

«Толікаў» можна было хоць неяк кантраляваць». Беларусы тлумачаць калапс на мяжы новым «бізнэсам»33

«Пазыкі ўзялі, вярнуць не могуць». Лукашэнка растлумачыў, што не так рабіў на «Амкадоры» Аляксандр Шакуцін2

«Белджы» адмовіўся ад ідэі серыйнага выпуску першага беларускага электрамабіля7

Барысаўцы скардзяцца, што ім забаранілі прадаваць дамы — іх збіраюцца зносіць і будаваць шматпавярховікі3

Джэй Дзі Вэнс зноў будзе прысутнічаць пры размове Трампа з Зяленскім. Ці надзене Зяленскі гальштук?11

У Магілёўскай вобласці жанчыны трапілі ў бальніцу пасля падпольных уколаў прыгажосці2

Трамп ледзь не сарваў перамовы на Алясцы праз нязгоду з Пуціным па Данбасе4

МУС Польшчы: Апастыль на дакументах для беларусаў не патрэбны ў любым выпадку. ЗАГСы ўсё няправільна зразумелі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўнікоў івэнт-кампаній. Адзін з іх дапамагаў ладзіць канцэрты ў падтрымку Лукашэнкі11

Затрымалі кіраўнікоў івэнт-кампаній. Адзін з іх дапамагаў ладзіць канцэрты ў падтрымку Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць