Суд Цэнтральнага раёна Мінска 19 красавіка вярнуў на дапрацоўку пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні, складзеныя ў дачыненні да актывіста апазіцыі і лідара руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка. Сваё рашэнне суд абгрунтаваў тым, што час і месца правапарушэння не адпавядаюць пратаколу затрымання, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.
Палітык быў затрыманы міліцыяй у тры гадзіны ночы 19 красавіка. Яго абвінавачваюць у дробным хуліганстве і непадпарадкаванні патрабаванням міліцыі (арт. 17.1 і 23.4 КоАП).
Перад пачаткам суда Сіўчык паведаміў, што ўначы вяртаўся дадому, аднак супрацоўнікі міліцыі сілай выцягнулі яго ўжо з пад'езда і адвезлі ў Цэнтральнае РУУС. «Я быў без акуляраў, а таму не меў нават тэарэтычных магчымасцяў падпісаць пратаколы. Ніхто мяне не апытваў, нічога не казаў. Адзінае, чамусьці афіцэры казалі, што «ўладу мне не аддадуць», — зазначыў ён.
Сіўчык прасядзеў у камеры да 14 гадзін, пасля чаго яго павезлі ў суд. «Зразумець, навошта я там знаходзіўся столькі часу, не магу», — сказаў ён.
Праваабаронцы ўжо выказалі занепакоенасць працэдурай затрымання Сіўчыка. «Апошнім часам супрацоўнікі міліцыі актывістаў не затрымлівалі: пратаколы складаліся на месцы, у міліцыі затрымлівалі максімум на гадзіну, — адзначыла праваабаронца Анастасія Лойка. — Сіўчык жа ў РУУС знаходзіўся працяглы час, затрымалі яго ноччу, для Мінска за апошнія паўгода гэта неардынарны выпадак».
Нагадаем, у верасні 2015 года Сіўчык вярнуўся ў Беларусь пасля некалькіх гадоў эміграцыі. Ён вымушаны быў з'ехаць з краіны пасля падзеяў 19 снежня 2010 года, баючыся пераследу. Знаходзячыся ў эміграцыі, у 2012 годзе ён зарэгістраваў у Чэхіі міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Рух салідарнасці «Разам». Дзейнасць аб'яднання была накіраваная на падтрымку дэмакратыі ў Беларусі і Украіне. Цяпер рух у Беларусі дзейнічае ў статусе аргкамітэта.
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення
«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове

Каментары