Свет11

Падазраваны ў забойстве Парубія расказаў, навошта яго забіў: Гэта мог быць і Парашэнка

Падазраваны ў забойстве ў Львове экс-старшыні Вярхоўнай Рады Андрэя Парубія распавёў журналістам, што прызнае сваю віну, паведамляюць украінскія СМІ.

«Я прызнаю, я яго забіў. І хачу прасіць, каб мяне абмянялі на ваеннапалонных, каб я мог паехаць і знайсці цела свайго сына», — заявіў падазраваны, паведамляе РБК-Украіна.

Ён заявіў, што гэта была «ягоная помста ўкраінскай уладзе». А на пытанне, чаму менавіта ахвярай стаў Парубій, ён адказаў, што палітык «быў побач».

І намякнуў, што магчымай ягонай ахвярай мог быць і экс-прэзідэнт Пятро Парашэнка: «Каб я жыў у Вінніцы, то быў бы Пеця».

Таксама, паводле яго слоў, распаўсюджаныя ў медыях паведамленні пра тое, што яго шантажавалі расійскія спецслужбы інфармацыяй пра зніклага без вестак на вайне сына, — няпраўда.

***

Экс-старшыню Вярхоўнай Рады і экс-каменданта Майдана, дэпутата ад «Еўрапейскай салідарнасці» Пятра Парашэнкі Андрэя Парубія забілі ў суботу, 30 жніўня.

Мужчына, апрануты ў форму дастаўшчыка ежы, некалькі разоў стрэліў у палітыка і ўцёк. У ноч на 1 верасня яго затрымалі.

Кіраўнік Нацпаліцыі Іван Выгіўскі падкрэсліў, што гэты злачынства не выпадковае, і ў ім прысутнічае расійскі след. У час першых допытаў падазраваны прызнаўся ў здзяйсненні і паведаміў пра свае кантакты з прадстаўнікамі Расіі.

Каментары1

  • хаос набліжаецца
    02.09.2025
    Усё меньш веры ў такі зручны "расійскі след" і ўсё больш падазрэнняў, што хтосьці ва Ўкраіне працягвае рыхтавацца да выбараў, прыбіраючы канкурэнтаў усімі спосабамі: каму санкцыі, каму кулі.

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр3

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы8

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі4

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

У Кальварыйскім касцёле ў Мінску вісіць укрыжаванне Хрыста, якое належала вялікаму князю Ягайлу?7

Трамп пракаментаваў рэзананснае забойства ў амерыканскім метро ўкраінскай дзяўчыны11

Беларуска балатавалася ў парламент Нарвегіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»97

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць