Свет1010

Nestlé звольніла свайго генеральнага дырэктара за раман з падначаленай

Ларан Фрэйшэ быў кіраўніком карпарацыі ўсяго год. І пайшоў без выходнай дапамогі.

Ларан Фрэйшэ. Фота: Zhang Xiangyi / China News Service/ VCG via Getty Images

Кампанія Nestlé нечакана звольніла свайго генеральнага дырэктара Ларана Фрэйшэ за тое, што ён завёў раман з падначаленай і не паведаміў пра гэта. Ён не атрымае выходнай дапамогі.

Фрэйшэ працаваў на пасадзе кіраўніка кампаніі ўсяго год. Яго паводзіны расследавала камісія пад наглядам старшыні праўлення Поля Бульке, піша Reuters.

Высветлілася, што Фрэйшэ завёў раман з непасрэднай падначаленай і не паведаміў пра гэта, парушыўшы кодэкс дзелавых паводзін кампаніі.

«Гэта было неабходнае рашэнне. Каштоўнасці і прынцыпы кіравання Nestlé — гэта трывалая аснова нашай кампаніі. Я дзякую Ларану за гады яго службы», — заявіў Бульке.

Прадстаўнік кампаніі паведаміў, што інфармацыя аб магчымых адносінах паміж Фрэйшэ і яго непасрэднай падначаленай упершыню з'явілася вясной праз унутраную гарачую лінію кампаніі. Па яго словах, савет дырэктараў неадкладна пачаў расследаванне, якое, аднак, не дало канчатковых вынікаў.

Паколькі чуткі не пераставалі, кампанія распачала другое расследаванне пад наглядам Бульке. Расследаванне даверылі старонняй фірме, і яно пацвердзіла службовы раман. Фрэйшэ спачатку адмаўляў гэтыя адносіны перад радай дырэктараў.

Нечаканае звальненне генеральнага дырэктара адбылося роўна праз год пасля таго, як Nestlé звольніла яго папярэдніка Марка Шнайдэра.

Новым генеральным дырэктарам найбуйнейшага вытворцы прадуктаў харчавання стаў Філіп Наўраціл, які ўзначальваў кававае падраздзяленне кампаніі Nespresso. Ён працуе ў Nestlé з 2001 года.

Каментары10

  • Риторический вопрос.
    02.09.2025
    даведка, конечно!
    Женат на Нестле и замужем за Нестле.
  • Filipp
    02.09.2025
    Куды коціцца свет!(
  • Мда
    02.09.2025
    Кому какое дело, что делают двое взрослых людей? Детский сад какой-то. Ещё бы партсобрание устроили, ей богу

Цяпер чытаюць

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх7

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх

Усе навіны →
Усе навіны

У Аколіцы пад Мінскам адшукалі магілу настаўніка Янкі Купалы1

Ці сапраўды перасадка органаў падорыць неўміручасць? Вось што кажа медыцына пра планы Пуціна і Сі16

ЗША падрыхтавалі авіяцыю для ўдару па наркакартэлях у Венесуэле7

У Пакістане ўжо набіраюць ахвотных працаваць у Беларусі22

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам27

Латушка праз суд патрабуе ад Карпушонак публічных выбачэнняў5

Туск: Затрыманы ў Беларусі манах наведваў свайго знаёмага святара. Мы рыхтуем меры ў адказ супраць Мінска27

Трамп: Здаецца, мы страцілі Індыю і Расію16

У Беларусі створаць крыптабанк2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх7

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць