Навука і тэхналогіі55

Навукоўцы: Адзінота павялічвае рызыку захворванняў сэрца

Згодна з нядаўна праведзеным у Брытаніі даследаваннем, адзінота і сацыяльная ізаляцыя ў значнай ступені павялічваюць рызыку развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў і нават могуць стаць прычынай інфаркту.

deviantart.com

Па выніках аналізу дадзеных апытанняў, у якіх узялі ўдзел больш за 180 тысяч чалавек, навукоўцы з універсітэтаў Ёрка, Ліверпуля і Ньюкасла прыйшлі да высновы, што адзінота можа павялічыць рызыку развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў на 29%.

Даследаванне паказала, што адзінота аказвае на арганізм чалавека такі ж згубны ўплыў, як і стан трывогі ці стрэсу. У сувязі з гэтым навукоўцы заклікаюць медыкаў звяртаць увагу пацыента на важнасць зносін і ўзаемадзеяння з іншымі людзьмі.

Нядзіва, што брытанскія навукоўцы так занепакоеныя праблемай адзіноты — бо, паводле дадзеных апытання, якое штогод праводзіць Нацыянальная статыстычная служба, Брытанія з'яўляецца адной з «самых адзінокіх краін» Еўропы: працэнт брытанцаў, якія адчуваюць сябе самотна, звычайна вельмі высокі.

Паказальным з'яўляецца яшчэ і той факт, што ў 2011 годзе ў Брытаніі была запушчана «Кампанія па барацьбе з адзінотай» (Campaign to End Loneliness). Дзейнасць гэтай сацыяльнай службы накіраваная ў першую чаргу на дапамогу пажылым людзям.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты3

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Усе навіны →
Усе навіны

Сястра крымінальніка з магілёўскай турмы абурылася станам брата. І тут пачалося9

З ліпеня можна будзе папаўняць рахункі па нумары тэлефона3

Габрыэлюс Ландсбергіс: Ціханоўская ніколі не адступала, ніколі не баялася6

Запуск расійскага аналага Starlink перанеслі з-за правалу вытворчасці спадарожнікаў4

Украінская дзяўчына ў 2022 годзе пачала вучыць беларускую мову, а цяпер вядзе беларускамоўны блог16

25 студзеня прэзідэнты збяруцца ў Вільні ўшанаваць памяць Кастуся Каліноўскага7

Беларуска павесіла кармушку для птушак за акном. Глядзіце, хто да яе прыляцеў7

У Беларусі хочуць істотна змяніць умовы лізінгу

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты3

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць