Грамадства

Сьвята пад фырчаньне генэратара

Сёньня ў Менску адбылося шэсьце і мітынг, прысьвечаныя Міжнароднаму дню салідарнасьці. Калёна ў некалькі сотняў чалавек прайшла шляхам нядаўняга Чарнобыльскага шляху — ад Акадэміі Навук да плошчы Бангалор, законапаслухмяна спыняючыся на сьветлафорах. Машыны прывітальна сыгналілі. Там-сям у натоўпе мільгалі голеныя галовы і скурана-спартовыя строі спэцслужбістаў. Але каманда «блякіраваць і расьсякаць» дадзеная так і не была. Толькі каля ўнівэрсаму «Рыга» п’янаватыя маладзёны спрабавалі чапляцца да дэманстрантаў. Зь іх пасьмяяліся ды паабяцалі здаць у міліцыю.

Пэўна ўпершыню за ўсе 120 гадоў сьвяткаваньня 1 траўня ў калёне дэманстрантаў не было ніводнага чырвонага сьцяга. Спрэс бел-чырвона-белыя. Камуністы з сваёй сымболікай чакалі на Бангалоры. Сталыя людзі з чырвонымі савецкімі штандарамі нават расчуліліся, калі моладзь пачала віншаваць іх са сьвятам. На сцэне стаяла апаратура, фырчэў электрагенэратар. Колькасьць удзельнікаў мітынгу дасягнула тысячы. Выступоўцы-палітыкі чаргаваліся з выступоўцамі-музыкамі. Іна Кулей распавяла, што зьняволеных лідэраў апазыцыі, якія сядзелі на Акрэсьціне ў адной камэры, парассаджвалі ў розныя. «Ніколі не думаў, што буду іграць на першатравеньскім мітынгу», — дзівіўся Ігар Варашкевіч. «Выступал Ухналёв. Осуділ власті. Сейчас будет Добровольскій», — надыктоўваў у тэлефон маладзён у скуранцы. Рэпэр з «Чырвоным па беламу» ці ні ўпершыню сьпяваў не хаваючы твару. Яго песьню «Мая Беларусь» моладзь сустрэла шчырымі воплескамі. Сарваў авацыю і прафсаюзны дзяяч Генадзь Фядыніч. Ён адразу папярэдзіў, што будзе дзякаваць уладзе, і прачытаў вострыя мітынговыя вершы. Тым, хто ня ўсё запомніў, паабяцаў «павесіць» поўны тэкст на сайце praca.by.

Сход прыняў дзьве рэзалюцыі: пра неабходнасьць адмены кантрактнай сыстэмы і вызваленьня палітвязьняў. Іх сьпіс працягвае пашырацца: перад пачаткамі мітынгу на плошчыЯкуба Коласа быў затрыманы хлапец зь бел-чырвона-белым сьцягам. Пасьля сканчэньня мітынгу за аўтамабілем, на якім зьяжджаў Станіслаў Шушкевіч з жонкай, паехалі аж тры машыны — адна міліцэйская і дзьве «цывільныя». Экс-Старшыні відавочна прагнуць уручыць пазоў у суд за арганізацыю масавага мерапрыемства.

Тое, што 1 траўня менавіта Дзень салідарнасьці, а ня толькі Дзень працы, аратары спэцыяльна падкрэсьлівалі. У выступах, вядома, згадваліся кантракты, заробкі, пэнсіі, разьмеркаваньне. Але гэты Першамай быў менавіта дэманстрацыяй палітычнае салідарнасьці. Аб яе неабходнасьці сьведчыла хаця б той факт, што сёлета трэба сабрацца колькасьцю ў тысячу чалавек, каб прайсьці на Бангалор. Тры гады таму апазыцыю туды яшчэ й суправадзілі б зь мігалкамі.

Ігар Няхведараў

Каментары

Цяпер чытаюць

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе50

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі30

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні3

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе50

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць