Анхела Эспіноса Руіс: Ідыёт на ровары і беларускай мовы не шануе, і моўную сітуацыю баскаў не ведае
Іспанка Анхела Эспіноса Руіс, вядомая сваімі вершамі на беларускай мове, адрэагавала ў фэйсбуку на выказванне велагоншчыка Васіля Кірыенкі, маўляў, «беларуская мова — мёртвая, мне цікавей ведаць мову баскаў».
Пра таго ідыёта на ровары: ён і сваё не шануе, і моўную сітуацыю баскаў ня ведае.
Гішпанская дзяржава (ого-го, якая дрэнная) ''навязвае'' баскскую мову, прымушае, каб была ў школах Эўскады і ў дзяржаўных органаў тое самае Краіны баскаў.
Баскская мова цяжкая — вельмі адрозная ад іншых моў, якія бытуюць у Гішпаніі і ў Еўропе, і на ёй нармальна размаўляе, на вялікі жаль, абсалютная меньшасць баскаў пакуль што (не тое, што па-каталёнску і па-галісійску, напрыклад, на якіх людзі гаварылі і падчас дыктатуры, калі ўсе мовы, акрамя гішпанскай, былі забароненыя ў публічных сферах).
А Кірыенка піша інакш, бо рэчаіснасці не хоча бачыць. Ягоныя словы, гэта нібыта я пачну пісаць, што ў Беларусі ЎСЕ размаўляюць як Янка Купала, па-беларуску (і ў выходныя дні ў вершаванай форме). Гэта проста не праўда.
-
Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»
-
Бабарыка турэмшчыкам: «У мяне было, цяпер няма, але ёсць шанец, што будзе. А ў вас не было, няма і не будзе. І ў вашых дзяцей не будзе»
-
«Мне казалі: ты гаворыш як канадскі эмігрант». Сяргей Шупа расказаў пра Вільню 90-х, параўнанне літоўскай літаратуры з беларускай і адрозненні паміж народамі
Каментары