Грамадства1313

У Мінску з'явілася «алея шляхты»

Алея шляхты закладзеная на тэрыторыі Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу ў Мінску. Пра гэта паведаміў старшыня ГА «Мінскі сход нашчадкаў шляхты і дваранства» Ігар Чакалаў-Шыдлоўскі.

Грамадскае аб'яднанне выступіла ініцыятарам і выканаўцам праекта, яго аўтарам — галоўны архітэктар праектаў майстэрні ландшафтнай архітэктуры РУП «Мінскпраект» Ганна Аксёнава.

Па словах Ігара Чакалава-Шыдлоўскага, канцэпцыя алеі будзе рэалізаваная паэтапна. У Лошыцкім комплексе сябры Мінскага сходу нашчадкаў шляхты і дваранства пры ўдзеле духавенства і пры садзейнічанні УП «Мінскзеленбуд» высадзілі 17 рабін (сімвалізуюць пяшчоту і адданасць дам) і 3 дубы (сіла і магутнасць рыцараў). Рабіны пасаджаныя вянком, у цэнтры — тры дубы. «У планах — другі вянок, дарожкі, устаноўка памятнага каменя», — сказаў суразмоўца.

Алея закладзеная ў памяць пра прадстаўнікоў шляхецкіх родаў, якія аддалі свае жыцці ў вялікіх бітвах. «Наша арганізацыя створаная людзьмі, якія цікавяцца гістарычнай спадчынай краіны, яе гераічным мінулым. Любоў да Бацькаўшчыны, павага да культуры і цікавасць да гісторыі — вось галоўныя пастулаты, якімі кіруецца ў сваёй дзейнасці наш сход», — дадаў Ігар Чакалаў-Шыдлоўскі.

Як паведамляе Радыё Свабода, да ідэі алеі шляхты са здзіўленнем паставіўся канцлер Згуртавання беларускай шляхты, ён жа маршалак Мінскі, Аляксандр Шымбалёў:

«Я не ведаю, што гэта такое, алея шляхты, і навошта яна патрэбная. У дзяржаве, якая рэпрэсавала шляхту і да гэтага часу шальмуе ўсякую ідэю шляхты… Пачытайце гістарычныя падручнікі, пачытайце навуковыя працы, якія цяпер выходзяць — да гэтага часу ўсе, звязанае са шляхтай і арыстакратыяй, гэта варожае, гэта выходзіць за ідэалогію дзяржавы».

Шымбалёў кажа, што Згуртаванне і само не супрацоўнічае са Сходам, і іншым не рэкамендуе: маўляў, гэта «камерцыйны праект», які «выдае за грошы дыпломы, калі прозвішча сугучнае шляхецкаму» і «да шляхты не мае дачынення». Само ж Згуртаванне нават не спрабавала прапаноўваць ініцыятывы, падобныя да алеі шляхты:

«Не было такіх прапаноў, ніколі мы да дзяржавы не звярталіся. Згуртаванне беларускай шляхты займаецца радаводамі справамі, навуковымі, гістарычнымі. Папулізмам мы не займаемся».

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне27

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне

Усе навіны →
Усе навіны

На мытні пад Мінскам заўважылі сапраўдны Бэтмабіль3

У Гомелі дзяўчатам за 4 з паловай рублі прадалі толькі два арэшкі2

«Белорусскій сіловік» мачуліць улады Расіі за спыненне ўдараў па ўкраінскай энергетыцы16

«На якім рэйсе ён часцей за ўсё?» У сеціве завірусіўся прыгожы сцюард «Белавіі»2

У Крамлі паведамілі, на які тэрмін Пуцін паабяцаў Трампу не біць па Украіне2

Дзмітрый Баскаў з партнёрамі актыўна забудоўваюць Мінск і ваколіцы3

Трамп з сям’ёю хочуць атрымаць 10 мільярдаў даляраў ад Мінфіна ЗША1

Apple набыла сакрэтную ізраільскую тэхналогію счытвання мімікі1

У Расіі школьнік забіў чыноўніка, які адказваў за блакаванне інтэрнэту8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне27

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць