Учора персаналам філіяла «Віцебскэнерга» было выяўлена пашкоджанне ўчастка цепласеткі па вуліцы Максіма Горкага, цяпло прапала ў некалькіх дзясятках дамоў.
Для ліквідацыі пашкоджання былі арганізаваны рамонтныя работы, якія праводзіліся ўначы, каб звесці да мінімуму нязручнасці для жыхароў.
Пашкоджаны адцінак быў дэмантаваны і заменены на новы. А 8:10 рамонтныя работы былі завершаны.
Зараз ідзе запаўненне трубаправода сеткавай вадой, пасля чаго цеплазабеспячэнне адключаных спажыўцоў будзе цалкам адноўлена, паведамляе «Віцебскэнерга».
Цяпер чытаюць
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Каментары