Найбольш верагодны прэтэндэнт на выбары прэзідэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп лічыць, што багатыя амерыканцы павінны плаціць больш высокія падаткі. Раней Трамп абяцаў паменшыць падаткі для ўсіх жыхароў ЗША.
Падчас інтэрв'ю ў праграме канала Эн-бі-сі «Сустрэча з прэсай» (Meet the press) Трамп назваў сваю ініцыятыву справядлівай.
«Я думаю, будзе сумленна, калі падаткі (для багатых) вырастуць, яны павінны вырасці», — заявіў ён. Трамп таксама сказаў, што абмяркуе гэтае пытанне з кангрэсам, калі пераможа на выбарах прэзідэнта ЗША.
Паводле Трампа, яго больш турбуе дабрабыт сярэдняга класа, і ён абяцае паменшыць падаткі прадстаўнікам сярэдняга класа.
Таксама Трамп мае намер павысіць мінімальную аплату.
У гэтых пытаннях Трамп ідзе насуперак традыцыйнай палітыцы сваёй партыі.

Каментары