Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»

Санкцыямі па іміджы

Мінфін ЗША апублікаваў новае «ўдакладненьне». З падобнага «ўдакладненьня» ў сакавіку і ўспыхнула дыпляматычная вайна. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Гарачая навіна. Мінфін ЗША апублікаваў новае ўдакладненьне што да прымяненьня эканамічных санкцый датычна Беларусі.

Як мы пераканаліся ўжо, руціннае слова "ўдакладненьне" можа быць падманлівым. У сакавіку менавіта пасьля падобнай публікацыі на сайце амэрыканскага фінансавага ведамства між Менскам ды Вашынгтонам акурат і разгарэлася дыпляматычная вайна, што доўжыцца і па сёньня. Зараз Мінфін ЗША канкрэтызаваў санкцыі, улучыўшы ў "чорны сьпіс" тры прадпрыемствы, што ўваходзяць у структуру "Белнафтахіму": лідзкую "Лякафарбу", полацкае "Шкловалакно" і "Беларускі нафтавы гандлёвы дом".

Хоць дасюль беларускія афіцыйныя асобы, камэнтуючы тыя санкцыі, пазьбягалі лічбавай канкрэтыкі і стараліся давесьці, што гэта нам як слану шраціна, асобныя эмацыйныя пасажы наводзяць на думку, што ЗША намацалі ўсё ж адчувальную кропку.

Экспэрты-эканамісты яшчэ мусяць вызначыць, чым ёсьць сёньняшняе "ўдакладненьне" — сымбалічным жэстам або новым сур'ёзным ударам. Здаецца, адмыслоўцы схіляюцца да першага варыянту. У любым выпадку гэты крок ЗША ёсьць сьведчаньнем таго, што ўлагоджваньнем сытуацыі і ня пахне.

Па гарачых сьлядох эканаміст Яраслаў Раманчук сказаў мне так: "Наўрад ці гэта надта адаб'ецца на кароткатэрміновых бізнэсовых плянах прадпрыемстваў, што фігуруюць у новым удакладненьні, але гэта немінуча адаб'ецца на настроях патэнцыйных інвэстараў, цыркуляцыі беларускіх фінансавых плыняў за мяжой".

Дарэчы, акурат напярэдадні і кіраўнік Нацбанку Пётра Пракаповіч у інтэрвію "Рэйтэр" мусіў прызнаць, што амэрыканскія санкцыі "палохаюць патэнцыйных інвэстараў", наносяць урон інвэстыцыйнаму іміджу Беларусі.

Зрэшты, рэч ня толькі ў іміджы. Вось вам яшчэ адна фраза Пракаповіча: "Але сьвятое месца пустым не бывае. Ня прыдуць інвэстары з Захаду — прыдуць інвэстары з Усходу".

Вось толькі гэтага і неставала — каб тыя, каго нашае начальства падчас газавай вайны ў гневе называла "тлустымі катамі", зараз, карыстаючыся сытуацыяй, скупілі сінявокую рэспубліку па дзяшоўцы!

Праўда, Яраслаў Раманчук лічыць, што інвэстары з усходу таксама ня надта кінуцца сюды, пакуль няма празрыстых правілаў гульні.

Ва ўсякім разе, відавочна, што Вашынгтон (які адкрытым тэкстам казаў: ня вызваліце палітвязьняў — чакайце працягу!) ідзе на прынцып. На думку палітоляга Андрэя Фёдарава, Амэрыка не прывыкла адступаць пры такіх калізіях, як зараз у стасунках з беларускім рэжымам, і заўжды імкнецца на практыцы давесьці адданасьць тым прынцыпам, што дэкляруе. Ён не выключае, што на рашэньне Штатаў мог паўплываць і жорсткі тон нядаўняга інтэрвію Лукашэнкі той самай агенцыі "Рэйтэр": маўляў, пытаньне з палітвязьнямі закрытае, і кропка!

Каментары

Цяпер чытаюць

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў7

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Літвы падрабязна расказаў, як атрымаў траўму5

Затрымалі 27‑гадовую пінчанку, якая вербавала дзяўчат для інтым-паслуг за мяжой

KFC запусціла лінейку беларускіх страў5

Кітай запатрабаваў ад Ірана не перашкаджаць пастаўкам катарскага звадкаванага прыроднага газу4

Жыхар Маладзечна вёз у электрычцы баявую гранату, а потым паставіў яе на паліцу ў інтэрнаце

У Свіслачы знайшлі цела мужчыны. Ім аказаўся зніклы ў канцы снежня Павел Калашнікаў1

Ціхан Чарнякевіч: Рэальнасць стала такой абсурднай, што хочацца запісаць яе, пакуль не знікла1

Міхаіла Баразну знялі з пасады рэктара Акадэміі мастацтваў

«І я пацалую табе руку, калі будуць курчыцца Фукуяма, Леві і Кісінджэр». Як Азаронак фліртаваў з Дугінай21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў7

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць