Меркаванні2222

Сяргей Дубавец: Беларускія дзеці павінны вучыцца ў беларускай школе

Як бы і рэзкаваты лёзунг, але і лёгіка ў ім безумоўная. Толькі не прыпомню, каб нешта падобнае ў Беларусі гучала шырока. І сам лёзунг я ўзяў у іншай нацыі – пра чэскіх дзяцей і чэскую школу.

Як гэта выглядала на практыцы? Прага, пачатак 20-га стагодзьдзя, успамінае Гуга Бэргман (аднаклясьнік Кафкі): «У непасрэднай блізкасьці ад Нямецкай пачатковай школы знаходзілася чэская школа-канкурэнт, каля ўваходу ў якую ўзвышаўся бюст чэскага пэдагога Яна Амоса Каменскага і былі напісаныя праграмныя словы: «Чэскае дзіця павінна вучыцца ў чэскай школе!» То былі гады зацятае барацьбы за кожнага вучня паміж нямецкай Школьнай радай і Маціцай чэскай».

У беларускім руху за школу агітавалі таксама, але не сказаць, каб зацята, за кожнага вучня, дый праграмы такой яснай не было. Што наводзіць на думку пра глыбіню нацыянальнага адраджэньня і ягоныя вынікі. Мне нават уявілася, што і адраджэньня як такога ў нас не было, была пэўная прыстрэлка, рэпэтыцыя.

Помню размову з Барысом Сачанкам, які казаў, што школа можа быць любой, галоўнае, на якой мове дзіця гадуецца дома. І я яго разумеў, бо беларускіх школ у беларускіх гарадах да перабудовы не было ўвогуле. Толькі расейскія. Адсюль і такі настрой у пісьменьнікаў-паэтаў – «Ах, як далёка нам яшчэ да Беларусі». Думаю, герой «Чужой бацькаўшчыны» не зразумеў бы Ніла Гілевіча, бо проста сказаў польскаму паліцыянту: «А што яе шукаць, яна ж пад нагамі». Як тая ўлада ў Лукашэнкі, якая «валялася пад нагамі». Ён і падняў.

Глыбіня адраджэньня залежыць ад ясна пастаўленых задач. Зразумела, што школа тут на першым месцы.

У нас таксама нібыта ёсьць Маціца беларуская – ТБШ, толькі не відаць яго і не чуваць. Не хачу нікога пакрыўдзіць, але што гэта не галоўная арганізацыя ў беларускім руху – факт.

На маю думку, усё пачынаецца з цэнтральнага пасылу – Беларусь перад усім. Гадоў дваццаць пяць таму ў беларускім руху на гэты конт быў кансэнсус – Беларусь, а потым усё астатняе.

І неяк каталікі, праваслаўныя, пратэстанты, гамафобы, крывічы і літвіны, дэпутаты, камуністы і антыкамуністы мелі гэта на ўвазе. Пасьля гэты рух распаўся менавіта па тых падзелах, якія датуль лічыліся другаснымі, прыватнымі. Плюс дадаліся асабістыя несумяшчальнасьці, нежаданьне мяняцца, прызнаваць памылкі і мноства ўсякіх іншых прычын ня быць разам. Бо не маглі ўсе стаць пяцідзясятнікамі ці геямі ці камуністамі ці дэпутатамі. Як, дарэчы, і ўладай ці апазыцыяй.

Магчыма, той кансэнсус беларускага руху быў найвялікшым яго дасягненьнем і стаў найвялікшай ягонай стратай. Цяпер, здаецца, палец пакажы, і адразу знойдуцца тыя, хто з табой у разьведку ня пойдзе. Выглядае, што новага кансэнсусу мы ўжо не дасягнем, бо ня маем адзінай на ўсіх рэлігіі, адзінага на ўсіх лібэралізму ці кансэрватызму, і мовы адзінай на ўсіх у нас няма. А гэта значыць, што вырашаць нейкія задачы «ўсёй нацыяй» немагчыма. Хоць, калі задумацца, тваё веравызнаньне ці твой атэізм, твая полавая арыентацыя, як, дарэчы, і твая праўладнасьць ці апазыцыйнасьць – твая прыватная справа і да беларушчыны ня мае ніякага дачыненьня.

Магчыма, самая кансэнсусная сёньня сфэра – якраз школа.

І гэтыя простыя і ясныя праграмныя словы: Беларускае дзіця павінна вучыцца ў беларускай школе.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача38

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Усе навіны →
Усе навіны

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі15

Кампаніі ўсё часцей шукаюць супрацоўнікаў-«апавядальнікаў»

Лукашэнка прапанаваў сябе ў пасярэднікі між Трампам і Мадура14

Еўропа выклала план гарантый бяспекі для Украіны з шасці пунктаў12

Украіна трэці раз за тыдзень нанесла ўдары па расійскіх нафтагазавых аб'ектах у Каспійскім моры2

Вынеслі прысуды тром карупцыянерам з кіраўніцтва Беларускай чыгункі1

Сям'я Асада жыве ў раскошы ў Маскве, а сам былы сірыйскі дыктатар збіраецца працаваць афтальмолагам10

Памёр Уладзімір Хількевіч1

Краіны Еўропы і ЗША гатовыя даць Украіне гарантыі па прынцыпе 5‑га артыкула НАТА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача38

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць