Свет11

Столтэнберг: Расія павінна вывесці войскі з Данбаса

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заклікаў расійскія ўлады спыніць дэстабілізацыю сітуацыі на ўсходзе Украіны, вывесці войскі і ўзбраенне з Данбаса і выконваць Мінскія пагадненні.

«Сітуацыя на ўсходзе Украіны, выкліканая дзеяннямі Расіі, застаецца сур'ёзнай. Парушэнні рэжыму спынення агню працягваюцца кожны дзень, і абцяжарваецца важная праца назіральнікаў АБСЕ», — сказаў Столтэнберг.

Паводле яго слоў, Масква працягвае падтрымліваць баевікоў, пастаўляючы ўзбраенне і тэхніку, а ўздоўж украінска-расійскай мяжы сканцэнтраваная вялікая колькасць расійскіх вайскоўцаў.

«Мы працягваем заклікаць Расію паважаць тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Украіны. Гэта таксама датычыцца Крыма. Разгортванне войскаў у Крыме таксама з'яўляецца парушэннем суверэнітэту Украіны», — адзначыў генеральны сакратар НАТА.

Ён таксама падкрэсліў, што раптоўныя праверкі боегатоўнасці ўзброеных сіл Расіі парушаюць механізмы ваеннай транспарэнтнасці ў Еўропе.

«Праблема з імі [вучэннямі] заключаецца ў тым, што пры гэтым не выконваюцца дамоўленасці, у прыватнасці Венскі дакумент па назіранні і кантролі за вучэннямі. Таму яны падрываюць ваенную транспарэнтнасць», — сказаў Столтэнберг.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі2

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрылася незвычайная крама без цэннікаў на таварах. Ці зручна гэта для купцоў?6

Мерц упершыню адкрыта назваў Пуціна ваенным злачынцам. Пуцін адказаў26

У АПЕК+ думаюць яшчэ раз павялічыць здабычу нафты1

Міністэрства інфармацыі падпісала пагадненне з БПЦ. Будуць разам змагацца са знешнімі ўплывамі на духоўнасць10

У польскім рэестры «непажаданых асоб» больш за 31 тысяча чалавек. Лік беларусаў таксама ідзе на тысячы

Былы прэзідэнт Польшчы стаў вядучым папулярнага ютуб-канала6

Кіраўніцтва ПВТ абнавілася цалкам3

У ноч на сераду з Беларусі ў Літву спрабавалі прарвацца 38 нелегалаў

Рыбак з Вілейкі злавіў рыбіну вагой 30 кілаграмаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі2

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць