Усяго патроху33

Моўная асыміляцыя?

Партугальская мова стандартызуецца ў міжнародным маштабе. Для многіх словаў уводзіцца бразыльскі варыянт напісаньня.

Партугальская мова стандартызуецца ў міжнародным маштабе. Для многіх словаў уводзіцца бразыльскі варыянт напісаньня.

Парлямэнт Партугаліі ратыфікаваў зьмены ў партугальскай мове. Заканадаўцы падтрымалі іх большасьцю галасоў. І кіруючая Сацыялістычная партыя, і галоўная апазыцыйная Сацыял‑дэмакратычная партыя — за ўвядзеньне зьменаў цягам наступных шасьці гадоў.

Такім чынам, мяркуецца, што выдаўцы пасьпеюць нармаваць прадукцыю, а грамадзтва звыкнецца зь новаўвядзеньнямі. Але вядучыя літаратары й некаторыя грамадскія асобы ў Партугаліі называюць стандартызацыю непатрэбнай капітуляцыяй перад бразыльскім уплывам.

Больш за 33.000 подпісаў стаіць пад пэтыцыяй, якую праціўнікі зьменаў перадалі ў чацьвер у Парлямэнт. Падпісанты дакумэнту заклікалі заканадаўцаў галасаваць супраць стандартызацыі.

Тым ня менш, стандартызацыя ўведзеная — прыхільнікі зьменаў сьцьвярджаюць, што яна ўніфікуе юрыдычную тэрміналёгію ў міжнародных дамовах й палегчыць пошук у партугальскім Інтэрнэце.

Новыя стандарты падобныя да бразыльскіх. Новае напісаньне больш адпавядае фанэтыцы — напрыклад, «optimo» (вялікі) ператвараецца ў «otimo». У альфабэт уводзяцца новыя літары — k, w, y.

Ува многім, гэты крок абумоўлены эканамічнымі стасункамі ў Садружнасьці партугаламоўных краінаў. З аднаго боку, ён сьведчыць пра ўзнясеньне колішніх партугальскіх калёніяў на адзін узровень з былой імпэрыяй. Зь іншага боку, ён наносіць удар па нацыянальным гонары Партугаліі — падобным чынам беларуская мова некалі была набліжаная да расейскай «у мэтах паразуменьня».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?35

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?

Усе навіны →
Усе навіны

75‑гадовы кіроўца ў Мінску збіў пешахода3

Канцлер Мерц: Сірыйскія бежанцы мусяць вярнуцца на радзіму11

«Штосьці ўдавалася перадаваць Бабарыку». Лосік расказаў, як арганізаваў у калоніі сетку распаўсюду інфармацыі3

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ20

Мінчук вырашыў палепшыць крэдытную гісторыю і ўзяў дзевяць растэрміновак. Цяпер увесь у даўгах2

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе42

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне7

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц6

Што за серыял «Бар «Адзін званок», які масава шукаюць беларусы?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?35

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць