Свет1010

Калі Брытанія выйдзе з ЕС, як гэта паўплывае на Беларусь

Да рэферэндуму пра лёс Брытаніі ў ЕС засталося 2 дні. Проста цяпер на стадыёне Уэмблі праходзяць гіганцкія дэбаты, каб трапіць на якія брытанцы з васьмі раніцы займалі чаргу.

Папярэдні тыдзень прайшоў у паніцы: фунт імкліва падаў; 2,5 мільёны брытанцаў, што працуюць у ЕС, падрыхтаваліся развітвацца «з Еўропай»; палітыкі пачалі выкарыстоўваць апошнія, раней, здавалася б, забароненыя аргументы. Дайшло нават да палітычнага забойства: дэпутатку парламента зарэзалі, фактычна, на вачах усяго горада. Забойства адразу ж звязалі з рэферэндумам пра выхад з ЕС.

У Беларусі ж гэтыя падзеі, здаецца, амаль не абмяркоўваюць. Між тым, ужо цяпер ясна, што любы вынік рэферэндума будзе звышуплывовым для нас.

Вось 5 наступстваў выхаду з ЕС для Беларусі, якія лягчэй за ўсё прадбачыць.

Калі Брытанія выйдзе з ЕС, то:

1. У эканоміцы Беларусі пачнуцца яшчэ большыя праблемы. Большасць каментатараў пагаджаецца, што выхад з ЕС пацягне за сабой фінансавы спад у Брытаніі, ЕС, і, магчыма, па ўсім свеце. А можа нават абвал як мінінмум брытанскай эканомікі. Сёння Джордж Сорас сказаў проста: калі Брытанія выходзіць з ЕС, на наступны дзень фунт і еўра аб'яднаюцца ў вельмі непрыемным дуэце — вольным падзенні на дно эканамічнага крызісу, рэгуляваць які будзе вельмі цяжка.

2. Беларускі рубель можа яшчэ мацней абваліцца. Як наступства папярэдняга пункта.

3. Беларусы могуць зазнаць дадатковыя цяжкасці ў вандроўках. Цяпер дэбаты пра выхад з ЕС канцэнтруюцца на адным пытанні: як спыніць міграцыю ў Брытанію. І міграцыю непазбежна і памылкова асацыююць з візавым рэжымам. Верагодна, на некаторы час ЕС стане яшчэ менш схільным адкрываць свае межы хоць каму.

4. Беларусі стане цяжэй дамовіцца пра спрашчэнне і лібералізацыю візавага рэжыму з ЕС. І ці будзе з кім дамаўляцца ўвогуле? Наступнай на выхад з ЕС пасля Брытаніі называюць Данію. Ці пацягне гэта далейшую рэакцыю і распад ЕС? Наўрад ці нехта можа цяпер гэта прадказаць.

5. Слабейшы ЕС значыць менш абароненую Беларусь. Не трэба быць вялікім знаўцам міжнародных адносінаў, каб пагадзіцца з тым, што аслабленне аднаго полюсу — заходняга — узмоцніць іншы полюс на ўсходзе. Больш «суверэнная» Брытанія дакладна не зробіць Беларусь больш незалежнай.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст18

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

Доўгія пазногці больш не ў модзе. А якія цяпер у модзе?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць