Грамадства9191

Георгій Рой: Рэч Паспалітую разбурыў каталіцкі фанатызм і польскі шавінізм, а Каніскі быў проста абаронцам сваёй веры

Не магу не выказацца адносна нядаўняй публікацыі у «Нашай Ніве», якая тычыцца асобы свяціцеля Георгія Каніскага. Не магу пагадзіцца з прадузятай і ангажаванай пазіцыяй аўтара артыкула, які называе свяціцеля «агентам уплыву», «шэрым кардыналам» і г.д. Мы можам даваць розныя гістарычныя і палітычныя адзнакі таму ці іншаму дзеячу ці нават самім гістарычным фактам. Але калі мы жадаем быць аб’ектыўнымі, то абавязаны разглядаць тую ці іншую асобу, факт у пэўным гістарычным кантэксце, які дазваляе па-сапраўднаму зразумець рэальныя падзеі і памкненні.

Дык вось, свяціцель Георгій Каніскі быў грамадзянінам сваёй дзяржавы — Рэчы Паспалітай. Але грамадзянінам другога гатунку. Чаму? Толькі з-за таго, што трымаўся веры айцоў, якую ганьбілі і гналі. Адзінае што ён рабіў — абараняў сваю праваслаўную веру. Ён стаў закладнікам тых палітычных абставін, якія стварыў не ён.

Колькі разоў на сеймах праваслаўныя дэпутаты падымалі пытанне пра роўнапраўнасць усіх цэркваў і народаў у Рэчы Паспалітай?! І колькі разоў як быццам бы здавалася, што згода мажлівая? Але, чым скончваліся гэтыя прапановы і праекты? Новымі і новымі ўціскамі. Фанатычна і шавіністычна настроеныя колы не маглі пагадзіцца з тым, каб старажытная вера і «руская» — чытай, беларуска-украінская культура —набылі роўныя правы з культурай і рэлігіяй польскай, ці нават уніяцкай. Замест згоды, талерантнасці і міру пачыналіся ўсё новая і новыя хвалі ціску на дысідэнтаў. А дысідэнты трымаліся як маглі, негледзячы на падчас жудасныя здзекі ад сваёй дзяржавы.

Менавіта недальнавідныя і фанатычна настроеная палітыкі Рэчы Паспалітай зрабілі магчымым выкарыстоўваць рэлігійнае пытанне для палітычный мэтаў суседніх дзяржаў. Гэта факт. Вядома, у гісторыі не бывае «калі б»… Але я ўпэўнены, калі б палітыка Рэчы Паспалітай была б талерантнай да «рускага народу» і яго законных правоў на веру і культуру, то напэўна гісторыя Рэчы Паспалітай была б зусім іншай.

Мы, праваслаўныя беларусы, шануем свяціцеля Георгія як абаронцу нашай веры і Праваслаўнай Царквы.

Каментары91

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады18

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць