Днём 26 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі захаваецца спёка, тэмпература паветра дасягне 30-34 градусаў цяпла.
Чакаецца невялікая воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў другой палове дня месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвы ўмераны, пры навальніцах магчымы моцны.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 15 да плюс 21 градуса. Днём слупкі тэрмометраў паднімуцца да 28—34 градусаў.
У сувязі з гэтым сіноптыкі абвесцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Каментары