Грамадства

Зьміцер Дашкевіч арыштаваны на 7 сутак

«Выгукваў лёзунгі, заклікі аб далучэньні Беларусі да Эўразьвязу, чым парушыў усталяваны парадак арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь», — гаворыцца ў пастанове суда Першамайскага раёну аб арышце.

«Выгукваў лёзунгі, заклікі аб далучэньні Беларусі да Эўразьвязу, чым парушыў усталяваны парадак арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь», — гаворыцца ў пастанове суда Першамайскага раёну аб арышце лідэра незарэгістраванага «Маладога Фронту», Зьмітра Дашкевіча.

Нагадаем, што судовы працэс адбываўся паводле пратаколу, складзенага на Зьмітра за ўдзел у акцыі «Дзень Эўропы», якую ладзілі сябры кампаніі «Эўрапейская Беларусь» 1 траўня 2008 года ля Нацыянальнай бібліятэкі. Раней за гэтую ж акцыю былі асуджаныя лідэр БСДГ Мікалай Статкевіч і намесьнік старшыні «МФ», Артур Фінькевіч.

Амбасадарка Францыі ў Беларусі, Мюрэй Мюсо, якая таксама зьяўляецца прадстаўніком у нашай краіне Эўрапейскага Зьвязу, пракамэнтавала чарговую сэрыю арыштаў:

«Мы выказваем глыбокае шкадаваньне ў сувязі з прысудамі, вынесенымі Зьмітру Дашкевічу, а таксама Мікалаю Статкевічу й Артуру Фінькевічу, якія прымалі ўдзел у сьвяткаваньні 1‑га траўня 2008 году. Мы нагадваем, што свабода сходаў і свабода выказваньня думак зьяўляюцца фундамэнтальнымі правамі кожнага грамадзяніна дэмакратычнай краіны і заклікаем беларускія ўлады да выкананьня гэтых правоў у межах абавязацельстваў, прынятых на сябе Беларусьсю, якая зьяўляецца сябрам ААН і АБСЭ. Мы асабліва шакаваныя тым, што прысуды заснаваныя на закліках маніфэстантаў да збліжэньня з Эўразьвязам, у той час, калі беларускія ўлады выказваюць пастаяннае жаданьне да правядзеньня больш шчыльнага дыялёгу з Эўрапейскім Зьвязам па ўсіх накірунках».

Паводле mfront.net

Каментары

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША ўжо запланавалі наземную аперацыю ў Іране1

«Яе вывелі з Польшчы». Былая афіцэрка Агенцтва ўнутранай бяспекі — пра тое, што Мельнікава знайшлася23

Лукашэнка і Кім Чэн Ын заключылі дамову аб дружбе і супрацоўніцтве1

Трамп: Іранскія перамоўшчыкі ў ЗША баяцца, што іх заб’юць

Навукоўцы папярэджваюць: сэксуальнае ўстрыманне для мужчын шкоднае5

Зяленскі: ЗША хочуць, каб Украіна выйшла з Данбасу ў абмен на гарантыі бяспекі7

Еўрасаюз замарозіў крэдытны план на 16 мільярдаў еўра для Венгрыі за тое, што тая замарозіла 90 мільярдаў для Украіны5

Рада БНР вярнула частку дзяржаўнага архіва, што заставалася недасяжнай паўстагоддзя. Яе перададуць у лонданскую Скарынаўку1

Паказалі першы тызер новага серыяла пра Гары Потэра ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць