Эканоміка11

БКК падпісала анансаваны кантракт з Індыяй, цана заўважна ніжэйшая за леташную

У панядзелак, 27 чэрвеня 2016 года, кіраўніцтва Беларускай калійнай кампаніі ў Нью-Дэлі паспяхова завяршыла перамовы з доўгатэрміновым стратэгічным партнёрам БКК у Індыі, кампаніяй IPL. Падпісаны кантракт на пастаўку калійных угнаенняў на індыйскі рынак на 2016—2017 фінансавы год па цане 227 даляраў за тону CFR на ўмовах 180-дзённай адтэрміноўкі, паведаміла прэс-служба БКК.

У мінулым годзе пастаўкі ажыццяўляліся па цане 332 даляры за тону.

Цвёрдыя аб'ёмы да пастаўкі складаюць 700 тысяч тон. Адгрузкі прадукцыі па новай цане пачнуцца з 1 ліпеня 2016 года.

«Падпісанне гэтага пагаднення будзе спрыяць падтрыманню стабільнасці індыйскага рынку, які з'яўляецца для нас важным стратэгічным кірункам. Кантракт адлюстроўвае інтарэсы і вытворцаў, і імпарцёраў, і канчатковых спажыўцоў калійных угнаенняў — індыйскіх фермераў, якія ўносяць істотны ўклад у развіццё сусветнай сельскай гаспадаркі», — заявіла генеральны дырэктар Беларускай калійнай кампаніі Алена Кудравец.

У паведамленні адзначана, што «вызначаная новым кантрактам цана з'яўляецца справядлівай, адлюстроўвае бягучую кан'юнктуру на сусветным калійным рынку». «Заключэнне пагаднення з IPL стане, без сумневу, адным з вызначальных фактараў развіцця галіны, акажа пазітыўны ўплыў на ўвесь сусветны калійны рынак ужо ў найбліжэйшы час, надасць упэўненасці ўсім яго ўдзельнікам, прастымулюе попыт на калійныя ўгнаенні», — лічаць у БКК.

«Добры кошт, — пракаментаваў кантракт аналітык Raiffeisenbank Канстанцін Юмінаў. — Усё, што вышэйшае за 220 даляраў за тону, — вельмі добрая цана з улікам таго, што гэта супастаўна з ніжнім узроўнем спотавых цэн у Паўднёва-Усходняй Азіі і без дадатковых дысконтаў».

Ён дадаў, што кошт можна лічыць добрым менавіта ў цяперашніх негатыўных рынкавых умовах і пры наяўных праблемах. «Гэты ўзровень коштаў дазволіць падпісаць кітайскі кантракт вышэй за 200 даляраў за тону, што важна з улікам таго, што Кітай хацеў цану на ўзроўні 180 даляраў», — адзначыў Юмінаў.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праанансаваў падпісаны калійны кантракт з Індыяй на мінулым тыдні, выступаючы на Усебеларускім сходзе.

У гэтым годзе кантракт з Індыяй быў падпісаны раней, чым з Кітаем, і чакалі яго з асаблівай увагай. У пачатку года з-за зніжэння коштаў на калійным рынку Беларусь прыкметна недабрала ў экспартных аб'ёмах па гэтым ключавым артыкуле. За тры месяцы экспартныя пастаўкі калійных угнаенняў у грошах аселі на 35,3%, склаўшы 412,4 млн даляраў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года Беларусь недаатрымала 224,9 млн даляраў. У натуральным выражэнні Беларусь па выніках трох месяцаў знізіла пастаўкі на 22,9%, да 995,4 тысячы тон (у пераліку на чыстае ўтрыманне К2О).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можа таксіст адмовіцца везці пасажыра з лыжамі і санкамі? Можа, але не заўсёды

Апошнім часам Эмануэль Макрон з'яўляецца на публіцы ў цёмных акулярах. Што здарылася?9

У Кобрыне выставілі на продаж будынак сінагогі XVIII стагоддзя1

На складах найбуйнейшых сусветных вытворцаў назапасілася рэкордная колькасць алкаголю9

Рудкоўскі тлумачыць, чаму Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі66

Трамп збіраецца распаўсюдзіць працу Рады міру на ўсю планету14

Літоўскія ўлады канстатавалі паляпшэнне сітуацыі з кантрабанднымі шарамі з Беларусі1

На Зімовую Алімпіяду ў Італію едзе катастрафічна нізкая колькасць беларускіх спартоўцаў1

Пракуратура растлумачыла, чаму ў Беларусі забаранілі кнігу пра БНР33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць