Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры

Пацёмкінская Гародня

Пацёмкінская, значыцца, пазбаўленая гістарычнага духу, горад-дэкарацыя. Пра гэта піша на сваім блогу Сяргей Астравец.

Глядзіш на наш зьнішчаны чарапічны дах і пісаць ня хочацца. Як з краінай нашай робяць што хочуць, і мы бязрадныя. У маім дзёньніку: у 10.20 скінулі дахоўку першую праз трубу ў дол з грукатам. Паглядзелі згары ў кодаб — як пайшло? Выдатна! Раструшчаная наша дахоўка. За восем хвілін чатыры разы скінулі…

Гляджу у вакно: зь вечара ўчорашняга абдзёрты перад вачыма дах, груд «бабровага хваста» цаглянага колеру, падрыхтаваны да заўтрашняй «працы». Вандалы калісьці таксама не любілі горад, архітэктуру, прыгажосьць. Учора кінуўся з фотаапаратам ранкам, каб зрабіць апошнія кадры нашай камяніцы, якая захавала рэшткі дахоўкі. Знаёмы архітэктар ідзе: я цябе разумею, кажа, мы — у Старым горадзе не выкарыстоўваць мэталачарапіцу ў ніякім разе! Але хіба нас паслухалі? Угрум‑бурчэеў лепей ведае як будзе «прігожа». Увогуле, навучыліся яны вышыбаць дзяньгу і зашыбаць, усё перарабіць гатовыя, што зробіш. Вось такая размова.

Выйшаў пры канцы дня «зрабіць рэкагнасцыроўку», горад ператвораны ў будоўлю. «Уся краіна ў рыштаваньнях!» — як зьедліва апавядаў пра стыль савецкіх газэт калісьці мой выкладчык. «Дружбу народаў» нашага «роднага кутка» сёлета спалучаць з 880‑годзьдзем Ленінскага раёну. Падвойнае сьвята! Засталося дваццаць дзён хіба. Нарэшце ўлады схапіліся за дахі грунтоўна, але грунтоўна на свой капыл. Усе хрушчовачкі даўно прыгажэюць жалезнай «дахоўкай», зараз пад іх пачалі сьпехам падганяць гістарычныя камяніцы, якія заставаліся пад шыфэрам.

Дык вось, гэта мне той архітэктар сказаў, што ператварае начальства нашую любую каралеўскую Горадню ў пацёмкінскую вёску. Архітэктары, яны таксама перажываюць, бачачы шчыраваньне ваяўнічых дылетантаў. У палацы пачатку ХІХ стагодзьдзя ўставілі раней плястыкавыя вокны белыя. Ганьба! Так, ганьба, але сёньня ў суседнім такія ж самыя ўстаўляюць. Кажуць, сам угрум‑бурчэеў дбае. За рог ідзеш, там у старых камяніцах на стылізаваныя драўляныя мяняюць савецкія вокны. І гэта — побач! На гэнай гарадзкой вайне архітэктарам усё ж ўдаецца часам атрымаць лякальныя перамогі, ажыцьцявіць партызанскую дывэрсыю супраць генэральнай лініі.

Ведаю: у маіх ранейшых нататніках можна знайсьці любоўнае параўнаньне чарапічнага даху з добрай старой жывёлінай, з драконам, што ахоўвае нас і наш горад ад канчатковага зьнішчэньня. Ён выцягнуўся на сонцы, нібы вялізны кот, грэючы на сонцы кэрамічную луску. Я бачу цяпер: яны аддзіраюць ад даху зухава нашую дахоўку, нібы рыбіну каштоўную чырвоную зь Нёману рыхтуючы да патэльні. Нібы з рыцара гербавага зьдзіраючы лускаватыя латы… І хочацца роспачна выгукнуць: дзе вы, нашыя героі, дзе ты, князь Вялікі Вітаўт, дзе Давыд Гарадзенскі кашталян, дзе жалезны кароль Стэфан Баторы?! Угрум‑бурчэевы вядуць рэй, наводзяць прыгажосьць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дэйкала3

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дэйкала

Усе навіны →
Усе навіны

Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»16

Мінчане згулялі брыльянтавае вяселле

Як навучыцца казаць «не» і дзе мяжа паміж клопатам пра сябе і эгаізмам5

«Міс Беларусь» Марыя Васілевіч расказала, як і дзе нараджала і як цяпер аднаўляецца4

Дэмантаваную ў выніку выбуху газу частку дома ў Гомелі адновяць

Дзмітрый Семчанка расказаў пра размовы з Маркавым у 2020‑м і дэталі свайго пераследу4

У гродзенскай турме забілі зняволенага. Яго пакаралі суседзі3

Выйшлі ўспаміны Івонкі Сурвілы пра вайну2

Прапагандыстка Шыбкоўская расказала пра свае пакуты — як «камарыны ўкус» аказаўся хваробай Лайма1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дэйкала3

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дэйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць