Эканоміка11

Беларусь далучыцца да міжнароднай дамовы аб аўтаматычным абмене звесткамі пра замежныя фінансавыя рахункі

Беларусь мае намер далучыцца да міжнароднага дагавора аб аўтаматычным абмене звесткамі пра замежныя фінансавыя рахункі, паведаміў першы намеснік міністра па падатках і зборах Ігар Клепча 8 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, апошнім часам усё часцей выкрываюцца факты незаконнага перамяшчэння плацельшчыкамі капіталу за мяжу або атрымання беларускімі грамадзянамі даходаў у замежных дзяржавах па здзелках, якія знаходзяць адлюстраванне ў тым ліку ў прэсе.

«У сувязі з гэтым мы разумеем, што традыцыйнага абмену інфармацыяй з падатковымі органамі замежных дзяржаў, які працуе на прынцыпе запыт-адказ, ужо недастаткова. Узнікла патрэба ў атрыманні інфармацыі без запыту ў аўтаматычным рэжыме», — растлумачыў Клепча.

Ён падкрэсліў, што гэтае пытанне цікавіць падатковыя адміністрацыі многіх дзяржаў, таму Арганізацыя па эканамічным супрацоўніцтве і развіцці распрацавала шматбаковае пагадненне аб аўтаматычным абмене паміж падатковымі органамі звесткамі пра фінансавыя аперацыі і адзіны стандарт справаздачнасці.

«Названыя дакументы дазваляюць ажыццяўляць аўтаматычны абмен інфармацыяй аб замежных фінансавых рахунках паводле аднастайнай формы. У выніку такога абмену падатковыя органы атрымліваюць доступ да рахункаў, адкрытых плацельшчыкамі ў замежных фінансавых установах, а таксама да іншых фінансавых актываў, у тым ліку ў афшорных зонах», — растлумачыў першы намеснік кіраўніка МПЗ.

Як удакладніў Клепча, на 1 мая 2016 года за далучэнне да гэтага пагаднення выказаліся больш за 80 дзяржаў, Федэральная падатковая служба Расіі далучылася да дакумента ў маі.

Міністэрства на падатках і зборах Беларусі таксама пачало падрыхтоўчыя мерапрыемствы па далучэнні да шматбаковага пагаднення аб аўтаматычным абмене паміж падатковымі органамі звесткамі пра фінансавыя аперацыі. «Гэта дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць кантрольных мерапрыемстваў па вызначэнні падатковых абавязацельстваў плацельшчыкаў і дазволіць спыняць схемы вываду рэзідэнтамі краіны капіталаў за мяжу больш аператыўна», — падкрэсліў прадстаўнік МПЗ.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера18

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Усе навіны →
Усе навіны

Бацькам загінулай Веры даслалі з М'янмы дзіўную даведку аб яе крэмацыі3

Еўропа і Украіна распрацоўваюць план па завяршэнні вайны з 12 пунктаў6

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка120

«Гуляць нельга!!!» У краме цацак «Палессе» настойліва просяць нічога не чапаць18

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту не дапусціла беларусаў з нейтральным статусам да гульняў у 2026 годзе2

Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра4

У Расіі ўзарвалі чыгунку на ўчастку Пскоў-Пецярбург1

«Белтэлекам» патлумачыў, чаму былі перабоі ў працы сацсетак, анлайн-гульняў і іншых платформ

Чаму ўсё, за што бярэцца Лукашэнка, правальваецца23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера18

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць