Надвор'е

На гэтым тыдні сіноптыкі прагназуюць гарачае няўстойлівае надвор'е з навальнічнымі дажджамі

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца па-летняму гарачае і няўстойлівае надвор'е з частымі навальнічнымі дажджамі, паведаміла галоўны сіноптык Гідрамета Святлана Рыбакова.

У аўторак на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы рознай інтэнсіўнасці, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы, якія месцамі будуць суправаджацца моцным парывістым ветрам і градам.

Тэмпература паветра ўначы плюс 16—21°С, днём плюс 23—29°С, у паўднёвых раёнах паветра прагрэецца да плюс 30—34°С.

У сераду ноччу месцамі, днём пераважна па паўночна-заходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы і моцныя дажджы, днём пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с, магчымы град.

Тэмпература паветра ўначы плюс 14—20°С, па поўдні да плюс 22°С; днём плюс 25—32°С, па паўднёвым усходзе плюс 33—36°С, у паўночна-заходніх раёнах плюс 19—24°С.

У чацвер ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, днём месцамі моцныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы плюс 12—19°С, днём плюс 19—26°С; па паўднёвым усходзе ноччу плюс 20—22°С, днём плюс 27—34°С.

У пятніцу ноччу пераважна па заходняй палове рэспублікі дажджы, у асобных раёнах моцныя дажджы. Днём месцамі кароткачасовыя дажджы.

У асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ўначы плюс 15—22°С, днём ад плюс 16—20°С па захадзе да плюс 30—34°С па ўсходзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу71

Грамадствадапоўнена71

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку4

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу71

Грамадствадапоўнена71

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць