Здарэнні

У Мінскай вобласці да гэтага часу не адноўлены дахі каля 400 будынкаў і 130 апор ліній электраперадачы

У Мінскай вобласці працягваюцца аднаўленчыя работы пасля серыі разбуральных навальнічных франтоў.

Моцны вецер, град і залевы абрынуліся на рэгіён 11—13 ліпеня. Найбольш магутны ўдар стыхіі быў зафіксаваны 13 ліпеня, калі праз Беларусь перамяшчаўся навальнічны фронт з парывамі ветру да 21 метра за секунду. У гэты дзень пацярпела 510 населеных пунктаў у 26 раёнах Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей, а таксама Мінск.

На раніцу 17 ліпеня ў Мінскай вобласці, паведамляе рэгіянальнае ўпраўленне МНС, заставаліся пашкоджанымі дахі 417 будынкаў: 325 жылых дамоў, 92 сельскагаспадарчых будынкаў, з іх 18 малочных ферм. За мінулыя суткі адноўленыя дахі 169 будынкаў, з іх 146 жылых дамоў і 23 сельскагаспадарчых будынкаў.

На тэрыторыі Мінскай вобласці была пашкоджаная 381 апора ліній электраперадачы, 129 усё яшчэ не адрамантаваныя, паведамляе МНС.

Каментары

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

З калонамі, ляпнінай і сцэнай. У Мінску прадаюць былы Палац культуры1

Сын Сяргея Бульбы, які збірае грошы ў Польшчы, кажа, што беларуская міліцыя падкінула яму наркотыкі19

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць