Нерухомасць44

Жыллё ў Мінску даражэе другі месяц запар, квадратны метр вырас да $1100

Павышаная актыўнасць пакупнікоў жылля, якую шмат хто называе «хапуном», працягвае назірацца і з надыходам лета. Тры апошнія месяцы ў Мінску рэгіструюць больш за 1300 угодаў куплі-продажу кватэр, пры сярэднім узроўні ў 900—1000 аб'ектаў. Ад празмернасці прапановы, якая назіралася яшчэ ў пачатку вясны, не засталося і следу.

У чэрвені ў параўнанні з траўнем колькасць угодаў павялічылася на 1%. Зрэшты, тут трэба адзначыць, што ў чэрвені было на 2 працоўныя дні больш. У цэлым, II квартал 2016 года аказаўся самым выніковым за апошнія 10 гадоў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць здзелак вырасла на 37% і гэта пры тым, што год таму актыўнасць пакупнікоў нельга было назваць нізкай. Можна сказаць, што за тры апошнія месяцы правялі 4-месячную норму ўгодаў.

Натуральнае следства павышанага попыту — гэта імклівае вымыванне прапановы. У чэрвені колькасць выстаўленых на продаж кватэр скарацілася на 6,4%, а ўсяго за апошнія 4 месяцы «усыханне» прапановы склала крыху менш за 30%.

Адносіны прададзеных кватэр да выстаўленых на продаж па выніках чэрвеня склала 1 да 5. Пры такой прапорцыі, як правіла, назіраецца павольны рост коштаў.

У траўні мы сталі сведкамі першага росту сярэдняй цэны здзелак ў 2016 годзе. На фоне рэзкага скарачэння прапановы асноўныя ачагі пакупніцкай актыўнасці ссоўваліся ў больш высокія цэнавыя дыяпазоны, дзе было больш магчымасцяў для выбару.

Чэрвеньская дынаміка попыту і прапановы спрыяла таму, каб гэтая тэндэнцыя атрымала працяг. Больш за тое, павялічыліся тэмпы росту коштаў.

Сярэдняя цана кватэр, разлічаная па дадзеных рэальных здзелак, вырасла ў чэрвені на 1,5% і дасягнула адзнакі ў 1105 $/м2.

У залежнасці ад колькасці пакояў сітуацыя была наступнай (+ абсалютныя цэны):

· 1-пакаёвыя кватэры: 1166$/м2 (+2,5% за месяц) — $ 41 400;

· 2-пакаёвыя кватэры: 1077$/м2 (+0,5%) — $ 52 000;

· 3-пакаёвыя кватэры: 1045$/м2 (+0,5%) — $ 69 400;

· 4-пакаёвыя кватэры: 1013$/м2 (+0,9%) — $ 80 150.

Такі невялікі разрыў паміж сярэднімі коштамі ўгодаў і прапановы ў апошні раз назіраўся ў снежні 2014 года — самым пачатку працяглага зніжэння коштаў.

З надыходам лета многія прадаўцы кватэр наогул перасталі карэктаваць кошты ў аб'явах у бок паніжэння. Новыя аб'екты, якія толькі выходзяць на рынак, часцяком маюць больш высокую цану, чым тыя, якія знаходзяцца ў продажы ўжо некалькі месяцаў.

Вельмі высокі попыт у апошнія месяцы азначае, што жыллёвае пытанне вырашылі не толькі тыя, каму гэта трэба было зрабіць «сёння», але і частка тых, каму гэтае пытанне трэба было вырашыць «заўтра». І калі гэта «заўтра» наступіць, бягучая гіперактыўнасць яшчэ адгукнецца дэфіцытам пакупнікоў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі13

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?18

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў3

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

У Атлантычным акіяне ёсць унікальны «Страчаны горад». Тут магло зарадзіцца жыццё на Зямлі4

Зяленскі пацвердзіў дамоўленасці аб «энергетычным перамір’і» з Расіяй

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі13

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць