У Алмаце адбылася страляніна ў раёне Алмалінскага РУУС. Па словах відавочцаў, якія перадае «Інтэрфакс», перастрэлка адбылася з удзелам паліцыі.
Раён інцыдэнту ачэплены, у службе выратавання просяць не наведваць раён Алмалінскага РУУС на працягу бліжэйшых гадзін, бо там ідзе спецаперацыя. У сувязі з чым праводзіцца спецаперацыя, не ўдакладняецца.
Па дадзеных Tengrinews, двое паліцэйскіх пацярпелі. Выданне таксама паведамляе, што ў горадзе зачыненыя ўсе збройныя крамы. Як мінімум адзін паліцэйскі загінуў. Таксама агенцтва сцвярджае, што аднаго з удзельнікаў перастрэлкі затрымалі.
У паліцыі казахстанскага горада абвясцілі пра правядзенне антытэрарыстычнай аперацыі.
Каментары