Шаснаццацігадовая Аліса Аксіневіч ноччу 17 ліпеня пайшла з дома ў невядомым кірунку і знікла. Да цяперашняга часу пра яе месцазнаходжанне нічога не вядома, паведамляе пошукава-выратавальны атрад «Анёл».

Аліса пражывае ў гарадскім пасёлку Мачулішчы па вуліцы Гвардзейская, 2. Яна была апранута ў чорную сукенку з белым каўняром, чорныя гольфы і бэжавыя макасіны. Пры сабе мае заплечнік шэрага колеру.
Калі вы ведаеце пра яе месцазнаходжанне, калі ласка, патэлефануйце ў РУУС Мінскай вобласці па тэлефоне: (017) 268-88-02 або па нумары атрада «Анёл» (033) 6666-856.
Каментары