З Масквы. Блог Алеся Чайчыца77

З Масквы пра Шарамета: «Мы жывём на гібрыднай вайне»

Піша Алесь Чайчыц.

Мы жывём на доўбанай гібрыднай вайне. Яна пачалася ў паўзучым фармаце ці то яшчэ ў 90-я, ці то з прыходам Пуціна, і ў 2014 годзе дасягнула найбольш вострай фазы.

На ёй загінулі Барыс Нямцоў, Галіна Старавойтава, Ганна Паліткоўская і многія іншыя таленавітыя і светлыя людзі.

Павел Шарамет — самая новая, але напэўна ж не апошняя ахвяра гэтай вайны. Каха Бэндукідзэ, Валерыя Навадворская — ці вы будзеце здзіўляцца, калі праз 20 гадоў усплыве інфармацыя пра тое, што гэта таксама былі забойствы? Як былі забойствамі смерці Генадзя Карпенкі ды Анатоля Майсені ў 90-я ў Беларусі?

Паглядзіце на загадкавыя смерці расійскіх каляспартовых функцыянераў, якія займаліся антыдопінгавымі расследаваннямі — пасля чаго адзін, каго не забілі, збег на Захад і выкрыў усю паднаготную расійскага прафесійнага гэтак званага спорту. Доўбаны спорт — доўбанае беганне ці катанне на доўбаных каньках, за якія (ці вы будзеце здзіўляцца, калі гэта высветліцца?) забівалі жывых людзей.

Паглядзіце на серыю загадкавых смерцяў расійскіх генералаў, адказных за далучэнне Крыму. На забойства Аляксандра Літвіненкі, дзе ім не атрымалася прыхаваць тэхналогію і дэталі аперацыі. На смерць (забойства?) Барыса Беразоўскага. Вайна, дзе не шкадуюць ні чужых, ні сваіх.

На гэтай доўбанай вайне не заўжды ёсць бачная лінія фронту. Масква ў ліпені 2016 году — цудоўнае месца з добрымі рэстаранамі, дарагімі офісамі, прыгожымі вуліцамі і крамамі, з ветлівымі і збольшага неблагімі людзьмі (толькі не размаўляйце з імі пра палітыку).

Так лёгка паверыць, што забойствы і беззаконне — гэта не пра нас, што гэта засталося дзесьці ў далёкіх дзевяностых, а мы цяпер жывём у даволі камфортнай еўрапейскай сталіцы. Што мы здолелі пераскокнуць з савецкага таталітарызму ў нейкае небезнадзейнае існаванне, і што карупцыянеры і рэнегаты ва ўладзе — гэта часовае, а ў 2018 нам зробяць начальнікам якога-небудзь Кудрына і ўсё стане зноў добра.

Насамрэч жа гэта вайна. І гэтая незвычайная і не заўсёды бачная вайна ёсць паўсюль і ва ўсім, у штодзённым нашым маскоўскім і не толькі маскоўскім жыцці.

Каментары7

Цяпер чытаюць

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць1

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Усе навіны →
Усе навіны

«Заробку 3600, як кажуць у статыстыцы, у нашай сям'і няма». Беларусы расказалі, колькі зарабляюць і як размяркоўваюць бюджэты1

Тыктокерка трапіла на беларускія маліны па 144 рублі за кіло

«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!». Што людзі пішуць пра закрыццё рэабілітацыйнага цэнтра на Гомельшчыне10

У расійскім КВЗ Беларусь па-хамску паказалі як сметніцу на пабягушках35

У аднаго з мужчын, якія суправаджалі Анджаліну Джалі ва Украіне, узніклі праблемы з ваенкаматам9

У Беларусі распрацоўваюць штучную рыбу для кармлення школьнікаў12

У Латвіі рыхтуюць поўную забарону аўтобусных рэйсаў у Беларусь14

Беларусы скардзяцца, што ўпакоўка ад «Санта-Брэмар» стала нязручнай для адкрыцця5

ДАІ збіраецца знаходзіць праз відэакамеры непрышпіленых пасажыраў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць1

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць