Улада22

На «месца» Гайдукевіча-малодшага ў парламент абяруць амбасадара Варанецкага?

Застаецца літаральна некалькі дзён для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, і ў парламенцкую гонку дадаліся некалькі новых цікавых персанажаў.

На сайце ЦВК з’явілася інфармацыя пра высунутага «працоўным калектывам» (у такіх сітуацыях не ўдакладняецца, што за калектыў) Валера Варанецкага.

53-гадовы Валер Варанецкі — амбасадар у Аўстрыі і Харватыі. Ён жа лічыцца прадстаўніком Беларусі пры АБСЕ і пры міжнародных арганізацыях у Вене.

Як паведамляла «НН», у найбліжэйшы час Варанецкага мае змяніць Алена Купчына.

«Валерый Варанецкі — гэта чалавек Латыпава, а кадры Латыпава сёння не самыя папулярныя ў нашым МЗС», — каментаваў міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

А Варанецкі мае патрапіць у палату прадстаўнікоў. Адметна, што ён ідзе па Свіслацкай акрузе №94, дзе відавочным узгодненым уладамі кандыдатам выглядаў Алег Гайдукевіч, намеснік кіраўніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Кандыдатура ягонага бацькі Сяргея Гайдукевіча неаднаразова ўдзельнічала ў прэзідэнцкіх выбарах.

Алег Гайдукевіч.

Іншыя патэнцыйныя канкурэнты Варанецкага — выкладчык БДУ Андрэй Іваноў, пенсіянера ад АГП Надзея Іюльская, загадчыца дзіцячага садка ад пралукашэнкаўскіх камуністаў, тры менеджары дробных прамысловых прадпрыемстваў. А таксама апазіцыянер Уладзімір Навасяд, які некалі ўжо быў у парламенце.

* * *

Нагадаем, што разам з тым загайдалася крэсла патэнцыйнага дэпутата і пад іншым удзельнікам прэзідэнцкіх выбараў-2015 Мікалаем Улаховічам.

Як паведамлялася, на ягонай Сенніцкай акрузе №76 дадаўся намеснік гендырэктара «Агракамбіната Ждановічы» Віктар Каўхута. Ён жа — сын міністра прыроды Андрэя Каўхуты.

Андрэй Каўтуха.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

«Прыйшло СМС: заплаціце 450 рублёў». Дзіцяці мінчука прыходзяць паведамленні пра чужыя даўгі1

Новы фронт іранскай вайны: хусіты пагражаюць пастаўкам нафты13

Новы інструмент узлому ставіць пад пагрозу мільёны айфонаў і айпадаў1

У Еўропе невядомыя скралі грузавік з 12 тонамі батончыкаў KitKat2

У Магілёве 17‑гадовы матацыкліст трапіў у рэанімацыю пасля сутыкнення з машынай ВІДЭА

На Блізкі Усход прыбыў дэсантны карабель з амерыканскімі марскімі пехацінцамі2

Орбан на перадвыбарчым мітынгу сарваўся і накрычаў на пратэстоўцаў3

Трамп хоча пазбавіць права голасу ў НАТА тыя краіны, якія трацяць на абарону менш за 5% ВУП12

Грошы беларуса 10 гадоў ляжалі ў банку на дэпазіце. Што з імі стала за гэты час?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць