Грамадства66

У Беларусі запусцяць цягнікі з бясплатным Wi-Fi

У цягніках Беларускай чыгункі з'явіцца бясплатны інтэрнэт. Мабільны аператар velcom забяспечыць доступ у інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi у двух новых цягніках міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа, якія будуць курсіраваць па маршруце Мінск — Гомель, паведамілі ў прэс-службе кампаніі velcom.

Фота Снежаны Інанец, TUT.BY.

Бясплатным інтэрнэтам па тэхналогіі Wi-Fi пасажыры змогуць скарыстацца на працягу ўсяго шляху ад Мінска да Гомеля пры любой хуткасці руху цягніка. Ва ўсіх вагонах устаноўленыя пункты доступу Wi-Fi, якія сыходзяцца ў адзіны маршрутызатар з SIM-картай. Цягнік падлучаецца да інтэрнэту праз 3G-сетку ад velcom, а трафік пасажырам «раздае» з дапамогай тэхналогіі Wi-Fi.

Для падлучэння да бясплатнага інтэрнэту трэба прайсці рэгістрацыю праз адмысловы партал аўтарызацыі. Код доступу пасажыры змогуць атрымаць з дапамогай SMS на нумар мабільнага тэлефона. Скарыстацца Wi-Fi змогуць абаненты ўсіх мабільных аператараў.

Нагадаем, юрыдычная магчымасць раздаваць Wi-Fi у грамадскім транспарце з'явілася яшчэ ў красавіку 2016 года. Праўда, ініцыятыва Беларускай чыгункі і velcom стала першым за тры месяцы маштабным праектам у гэтай галіне.

Каментары6

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек19

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп расказаў пра 10 танкераў з нафтай, якія Іран падарыў ЗША6

Супрацоўніка ГУБАЗіКа пасадзілі за карупцыю. У калоніі ён трапіў у адзін атрад з палітычнымі5

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец6

Над Мазыром і Магілёвам заўважылі незвычайныя аблокі, падобныя да НЛА ФОТАФАКТ2

Расіяне задумаліся пра пераезд у Беларусь. Чаму для іх тут так мёдам намазана?25

Імпарт аўто прыватнікамі расце, а ў дылераў — падзенне продажаў. Таму дылеры хочуць, каб было, як у Расіі1

Выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Болтуць. Ён цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін

Упершыню ўсе члены НАТА дасягнулі 2% ВУП на абарону8

«Медсястра турбуе, абнаўляю вашу медкарту». Махляры прыдумалі новую схему падману праз тэлеграм6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек19

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць