Грамадства88

Супрацоўнікі Canon дапамаглі вырабіць веер з беларускімі літарамі для першакласнікаў

З рускімі літарамі веераў хоць заваліся, а дзе знайсці хоць адзін з беларускімі?

Праблема не новая, але чамусьці дагэтуль не вырашаная. Кожны год, як толькі бацькам трэба рыхтаваць дзіця да школы, абвастраецца зноў.

Мінчанка Мілана Міхалевіч звярнулася з гэтым пытаннем у Міністэрства адукацыі. У накіраваным звароце яна прасіла паведаміць, дзе можна набыць вееры, якія ўваходзяць у спіс неабходных рэчаў для вучняў першых класаў. Гэты пералік зацвярджае менавіта Міністэрства адукацыі. А таксама распавесці, што было зроблена і што плануецца зрабіць сёлета для вырашэння гэтай праблемы.

Адказ яна атрымала, але адказу на пытанне ў ім няма.

«За дзяржаўныя сродкі выдаюцца асноўныя кампаненты вучэбна-метадычных комплексаў — падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, вучэбна-метадычная літаратура па вучэбных прадметах і іншыя сродкі навучання, якія з’яўляюцца абавязковымі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Веер галосных і зычных літар з’яўляецца адным з дадатковых сродкаў навучання, галоўная мэта выкарыстання якога ў адукацыйным працэсе — атрыманне настаўнікам зваротнай сувязі ад вучняў. Таму наяўнасць веера галосных і зычных літар у кожнага вучня першага класа не з’яўляецца абавязковай. Выпуск неабавязковых сродкаў навучання ажыццяўляецца прыватнымі прадпрыемствамі за пазабюджэтныя сродкі. Дадзеныя прадпрыемствы самастойна вызначаюць прыярытэты выпуску сродкаў навучання», — паведаміла ў адказе намеснік Міністра адукацыі Раіса Сідарэнка. 

Мілана апісала гэтую сітуацыю ў фэйсбуку, і хутка знайшліся ахвотныя дапамагчы.

«Нам зрабілі вееры ў друкавальным цэнтры Canon. Супрацоўнікі цэнтру самі прапанавалі зрабіць. Выйшла не даражэй, чым вееры з рускімі літарамі з крамы, нягледзячы на маленькі аб’ём замовы, — 1,5 рубля, — распавяла Мілана Міхалевіч. — Я чакала, што будзе страшна дорага, бо многія апраўдваюцца гэтым: маўляў, нявыгадна вырабляць беларускамоўныя, не акупляюцца».

Але вееры – не адзіны дапаможнік, які складана адшукаць беларускамоўным вучням. Аналагічная сітуацыя з контурнымі картамі і атласамі па геаграфіі, нотнымі сшыткамі, табліцамі Мендзялеева і іншым.

Каментары8

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3

«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3

Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў14

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць