Надвор'е11

У выходныя будзе цёплае, камфортнае і спакойнае надвор'е

У Беларусі ўзмацняецца вобласць высокага ціску, якая разгорне паветраныя патокі і пачне аказваць дамінуючы ўплыў на надвор'е. У краіну вернецца летні характар надвор'я. Цёплыя паветраныя масы адразу адаб'юцца на павышэнні тэмпературнага фону.

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

З-за блізкасці атмасфернага фронту ў суботу ва ўсходніх межаў, а ў нядзелю каля Брэсцкай вобласці месцамі не выключаны кароткія дажджы і навальніцы.

Тэмпература паветра ў суботу, 20 жніўня, складзе ноччу +10 +16°С, месцамі +7 — + 9°С; днём +22 — +28°С.

У сталіцы ў суботу без ападкаў, тэмпература ноччу +12 — + 14°С, днём +24 — +26°С.

У нядзелю, 21 жніўня, ноччу чакаецца +9 + 15°С, па захадзе да + 17°С; днём ад + 24°С па паўночным усходзе да + 31°С па поўдні краіны.

У Мінску ў нядзелю ападкі таксама не прагназуюцца, тэмпература ноччу +12 — +14°С, днём +26 — +28°С.

У панядзелак, 22 жніўня, на фоне высокага атмасфернага ціску, будзе праходзіць малаактыўны атмасферны фронт, які прынясе ў асобныя раёны кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Але будзе па ранейшаму вельмі цёпла: ноччу +11 — +18°С, днём +24 — +29°С, па паўднёвым усходзе +30 — + 32°С.

У Мінску — без істотных ападкаў, тэмпература ноччу +14 — +16°С, днём +27 — +29°С.

Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае +14 — +21°С.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»5

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 2500 беларусаў зрабілі ахвяраванні сям'і Мікіты Мелказёрава5

Мікіту Мелказёрава пакажуць у навагоднім канцэрце «Белсата»1

Генерал-лейтэнант Сарвараў, падарваны ў аўтамабілі ў Маскве, загінуў11

Два расійскія знішчальнікі былі знішчаны падчас дыверсійнай аперацыі на вайсковай авіябазе пад Ліпецкам — ГУР

Учыніў самагубства амерыканскі акцёр Джэймс Рэнсан2

Гаспадара таго самага Мухтара з серыяла асудзілі за палітыку1

У Маскве падарваны аўтамабіль. Папярэдне, у ім быў генерал-лейтэнант Сарвараў1

Трамп адклікае 29 амерыканскіх дыпламатаў з замежных пасольстваў, у тым ліку з Еўропы

«Мы дасягнем яго абрання 48‑м прэзідэнтам ЗША». Удава і прыхільнікі Чарлі Кірка падтрымалі Джэй Дзі Вэнса2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»5

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць