Грамадства11

Паўла Вінаградава аштрафавалі за акцыю «Дзякуй за нагляд» на 840 рублёў

У чацвер, 25 жніўня, вядомага беларускага грамадскага актывіста Паўла Вінаградава аштрафавалі за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаванай акцыі «Дзякуй за нагляд» (яна адбылася ў Мінску 26 чэрвеня) на 40 базавых велічынь (840 рублёў).

Такое рашэнне прыняў суд Першамайскага раёна сталіцы. Яшчэ адзін адміністрацыйны пратакол быў зноў адпраўлены на дапрацоўку. Гэта артыкул 23.5 КоАП «абраза службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў». Па словах Вінаградава, абражаным сябе палічыў начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі Маскоўскага раёна, хаця актывіст пра яго нідзе не згадваў.

Падчас чэрвеньскай акцыі ўдзельнікі маладзёжнай ініцыятывы «Zмена» вывесілі на мосце гірлянду з двух дзясяткаў бел-чырвона-белых сцягоў, а на прыпынках грамадскага транспарту — сцягі і плакаты з выявай Паўла Вінаградава, які паказвае сярэдні палец. На плакаце быў надпіс «Дзякуй за нагляд» (за некалькі тыдняў да гэтага паводле рашэння суда над актывістам устанавілі прэвентыўны нагляд на паўгода).

Каментары1

Цяпер чытаюць

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Малады ратавальнік з Асіповічаў стаў Бульбашом і загінуў на вайне за Расію26

Чым страшнейшая кладзешся спаць, тым прыгажэйшая прачынаешся: модніцы апантаныя экстрэмальным начным доглядам4

Бацькам загінулай Веры даслалі з М'янмы дзіўную даведку аб яе крэмацыі3

Еўропа і Украіна распрацоўваюць план па завяршэнні вайны з 12 пунктаў6

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка120

«Гуляць нельга!!!» У краме цацак «Палессе» настойліва просяць нічога не чапаць18

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту не дапусціла беларусаў з нейтральным статусам да гульняў у 2026 годзе2

Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра4

У Расіі ўзарвалі чыгунку на ўчастку Пскоў-Пецярбург1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць