Грамадства3333

Правакатары закідалі ўдзельнікаў шэсця на Дзень Незалежнасці яйкамі ВІДЭА

Пад самы канец акцыі, калі ўдзельнікі яшчэ не разышліся, пяцёра правакатараў пачалі шпурляць яйкамі ў натоўп. Праз пару секунд яны кінуліся наўцёкі. Даганяць іх пабеглі некалькі ўдзельнікаў акцыі, адзін з журналістаў «НН», а таксама двое міліцыянтаў, вельмі незадаволеных такім паваротам справы.

На відэа спачатку паказаны момант з'яўлення ў калоне правакатараў — аператарка «НН» зняла іх каля Палаца Прафсаюзаў. Пасля гэтага ідуць кадры, дзе тыя ж самыя людзі кідаюць у натоўп яйкі і ўцякаюць. 

Правакатары, меркавана, прыстроіліся да калоны каля Палаца Прафсаюзаў. Ужо тады яны падаліся некаторым падазронымі, бо ў цёплы жнівеньскі вечар усе былі апранутыя ў курткі з каптурамі. 

19:35

Як перадае журналіст «НН», пагоня працягваецца, дабеглі ўжо да праспекта Дзяржынскага. Адзін з міліцыянтаў пазычыў у нейкага мінака ровар і паехаў у паказаным кірунку, куды меркавана звярнулі двое правакатараў. 

Паводле звестак другога рэпарцёра «НН», адзін з назіральнікаў праваабарончага цэнтра «Вясна» меў з сабой ровар і таксама паехаў даганяць правакатараў. З яго слоў, усе яны ўскочылі ў нейкі сіні бус, які стаяў побач з будынкам універсітэта. Такім чынам, паказанні разыходзяцца. 

19:45

На пытанне карэспандэнта, чаму не спрацавала ачапленне, міліцыянты сказалі, што «расслабіліся», бо акцыя ўжо скончылася, а асноўная ўвага да таго, што адбываецца, была падчас шэсця. На пытанне, ці была перад акцыяй у міліцыі інфармацыя пра магчымыя правакацыі, яны адказалі, што не было, і калі б яны нешта ведалі, то не дапусцілі б такога. 

Яйкі трапілі ў людзей. Гэта балюча і вельмі непрыемна

19:50

Паводле звестак сведкаў, калі адзін з удзельнікаў акцыі спытаў камандзіра мінскага АМАПу Балабу, ці будуць лавіць правакатараў, той па-беларуску адказаў: «Ты што, не бачыш?» Тым часам большасць супрацоўнікаў сілавых структур проста стаялі і ўсміхаліся. 

Міліцыянты ў цывільным

20:00

Карэспандэнт «НН» папрасіўся ў машыну да міліцыянтаў, каб працягнуць удзел у пагоні. Тыя з усмешкай адмовілі, кажучы, што, маўляў, транспарт у іх для супрацоўнікаў альбо для затрыманых, а затрымліваць рэпарцёра ім нешта не хочацца…

Каментары33

Цяпер чытаюць

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Малады ратавальнік з Асіповічаў стаў Бульбашом і загінуў на вайне за Расію26

Чым страшнейшая кладзешся спаць, тым прыгажэйшая прачынаешся: модніцы апантаныя экстрэмальным начным доглядам4

Бацькам загінулай Веры даслалі з М'янмы дзіўную даведку аб яе крэмацыі3

Еўропа і Украіна распрацоўваюць план па завяршэнні вайны з 12 пунктаў6

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка120

«Гуляць нельга!!!» У краме цацак «Палессе» настойліва просяць нічога не чапаць18

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту не дапусціла беларусаў з нейтральным статусам да гульняў у 2026 годзе2

Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра4

У Расіі ўзарвалі чыгунку на ўчастку Пскоў-Пецярбург1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць