Меркаванні11

Лукашэнка разьлюбіў «сустрэчы бяз гальштукаў»?

Сёньня ў Санкт‑Пецярбургу пройдзе нефармальны саміт СНД. У ім зьбіраецца ўдзельнічаць і кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандар Лукашэнка.

Сёньня ў Санкт‑Пецярбургу пройдзе нефармальны саміт СНД. У ім зьбіраецца ўдзельнічаць і кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандар Лукашэнка.

Паўла Лёгкага — кіраўніка прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі, я спытаў, ці заплянаваныя на саміце двухбаковыя сустрэчы прэзыдэнта Беларусі:

«Я ня ведаю, як там у Пуціна, Назарбаева ці Юшчанкі. Па нашай краіне я пакуль ніякай інфармацыі ня дам. Пакуль ня ведаю. Гэта ж нефармальны саміт. І тут складана за некалькі дзён нешта плянаваць».

Спадар Лёгкі, зразумела, агаварыўся. Расею ачольвае ўжо не Ўладзімер Пуцін, а Дзьмітры Мядзьведзеў. Маскоўскі палітоляг Андрэй Суздальцаў, які раней жыў і працаваў у Беларусі, мяркуе, што з новым прэзыдэнтам Расеі ў Аляксандра Лукашэнкі будзе больш праблемаў чым з папярэднім:

«Аляксандра Рыгоравіча як раз апошнім часам ня вельмі задавальняюць сустрэчы нефармальныя, без гальштукаў. Ён апошнім часам стаў прыхільнікам усялякіх працэдураў, цырымоніяў. Чаму? А таму што існуюць пытаньні, якія яму задавалі яшчэ летась у сьнежні. Якія? Найперш — праясьненьне інтэграцыйнага праекту: што мы будзем рабіць з інтэграцыяй паміж Расеяй і Беларусьсю? Што будзем рабіць з расейскім рублём? Калі ў рэшце рэшт будзем праводзіць рэфэрэндум?

На гэтыя пытаньні адказаць Маскве ён ня можа. І таму ўзьнікае пытаньне пра візыты. Які сэнс ехаць Мядзьведзеву ў Менск, калі адказу зь Менску няма. Значыць, таму няма і сустрэчы.»

Шэф‑рэдактар газэты «Народная воля» Сьвятлана Калінкіна лічыць: дачыненьні Масквы з Аляксандрам Лукашэнкам захаваюцца яшчэ на пэўны час:

«Я думаю, што нейкія сур’ёзныя пытаньні беларуска‑расейскіх дачыненьняў разглядацца сёньня ня будуць. Але для Лукашэнкі гэта яшчэ адзін шанец запэўніць у нечым спадара Мядзьведзева.

У бліжэйшыя гады, пакуль ня будзе альтэрнатыўнай газавай трубы на Эўропу, Расея будзе скрозь пальцы глядзець на беларускі рэжым. Прычына — трэба захоўваць сталы транзыт. А як толькі зьявіцца новы шлях дастаўкі газу ў Эўропу, тады з Лукашэнкам будзе іншая размова.

Але сам той факт, што адрозна ад Ельцына і ад Пуціна, якія пасьля абраньня на пасаду прэзыдэнта, прыяжджалі спачатку ў Менск і дэманстравалі саюзьніцкі настрой, Мядзьведзеў гэтага не зрабіў — як мне падаецца, гэта вельмі паказальны факт».

Уладзімер Глод, Радыё Свабода

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача38

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка анансаваў размову з Трампам5

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі15

Кампаніі ўсё часцей шукаюць супрацоўнікаў-«апавядальнікаў»

Лукашэнка прапанаваў сябе ў пасярэднікі між Трампам і Мадура14

Еўропа выклала план гарантый бяспекі для Украіны з шасці пунктаў12

Украіна трэці раз за тыдзень нанесла ўдары па расійскіх нафтагазавых аб'ектах у Каспійскім моры2

Вынеслі прысуды тром карупцыянерам з кіраўніцтва Беларускай чыгункі1

Сям'я Асада жыве ў раскошы ў Маскве, а сам былы сірыйскі дыктатар збіраецца працаваць афтальмолагам10

Памёр Уладзімір Хількевіч1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача38

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць