Усяго патроху

На выходныя будзе да +28°C

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 7—9 чэрвеня.

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 7—9 чэрвеня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 7 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па паўночным усходзе кароткачасовы дождж. Вецер паўночны, ноччу слабы, днём 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +7—13°C, днём +22—28°C, па паўночным усходзе Віцебскай і Магілёўскай абласцей +19—21°C.

У Мінску 7 чэрвеня пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўночны, ноччу слабы, днём 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +9—11°С, днём +24—26°С.

У наступныя двое сутак, 8 і 9 чэрвеня, сіноптыкі прагназуюць па краіне пераменную воблачнасць. 8 чэрвеня ноччу пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер усходні, 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +7—14°C, днём +20—26°C, па паўднёвым захадзе да +28°C. 9 чэрвеня пераважна без ападкаў. Вецер заходні, 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу +6—13°C, днём +21—28°C.

У Мінску 8 чэрвеня пераменная воблачнасць. Ноччу без ападкаў, днём магчымы кароткачасовы дождж. Вецер усходні, 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу +11—13°С, днём +22—24°С.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла3

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы6

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады1

Бутан выдзеліць 10 тысяч біткойнаў на развіццё футурыстычнага «Горада ўсвядомленасціі»

«З нас смяяліся ва ўсім свеце. Яны больш не смяюцца». Трамп выступіў са зваротам да нацыі. Пра што гаварыў?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла3

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць