Грамадства2626

Англійскі біскуп-гей упершыню прызнаў наяўнасць пастаяннага партнёра

Біскуп Англіканскай царквы з горада Грантэм у англійскім графстве Лінкальншыр стаў першым у Брытаніі святаром такога высокага рангу, які публічна абвясціў, што ён гей і мае пастаяннага партнёра, паведамляе BBC.

Нікалас Чэмберлен. Фота: static.republika.co.id

Нікалас Чэмберлен, які атрымаў сан біскупа ў 2015 годзе, сказаў, што ўсе, хто дабраслаўляў яго пасвячэнне, ведалі пра яго гомасэксуальнасць.

Англіканская царква Брытаніі ў апошнія гады змякчыла палітыку ў дачыненні да аднаполых шлюбаў і зняла забарону на ўзвядзенне геяў у біскупскі сан. Аднак застаецца ў сіле правіла, па якім біскупы могуць насіць сан толькі пры ўмове, што яны захоўваюць зарок бясшлюбнасці.

Чэмберлен сцвярджае, што не парушыў царкоўных прынцыпаў.

Спрэчкі паміж царкоўнымі лібераламі, паблажлівымі да аднаполага грамадзянскага партнёрства, і традыцыяналістамі, якія лічаць, што Біблія адназначна не дапушчае гомасэксуалізму, паставілі Англіканскую царкву на мяжу расколу.

У Брытаніі жорсткую крытыку з боку многіх англікан выклікала ўзвядзенне ў 2003 годзе ў сан біскупа святара-гея Джэфры Джона. У выніку ён быў вымушаны адмовіцца ад сану.

У тым жа годзе ў ЗША вялікі скандал выклікала пасвячэнне ў біскупы Джына Робінсана — першага адкрытага гамасэксуаліста сярод іерархаў амерыканскай Епіскапальнай царквы, якая ўваходзіць у сусветную Англіканскую супольнасць.

У знак пратэсту сотні прыходаў выйшлі са складу Епіскапальнай царквы і заснавалі новую Англіканскую царкву ў Паўночнай Амерыцы. Пасля гэтага епіскапальная царква ЗША ўвяла мараторый на прызначэнне біскупамі гомасэксуалістаў.

Каментары26

Цяпер чытаюць

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Малады ратавальнік з Асіповічаў стаў Бульбашом і загінуў на вайне за Расію26

Чым страшнейшая кладзешся спаць, тым прыгажэйшая прачынаешся: модніцы апантаныя экстрэмальным начным доглядам4

Бацькам загінулай Веры даслалі з М'янмы дзіўную даведку аб яе крэмацыі3

Еўропа і Украіна распрацоўваюць план па завяршэнні вайны з 12 пунктаў6

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка120

«Гуляць нельга!!!» У краме цацак «Палессе» настойліва просяць нічога не чапаць18

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту не дапусціла беларусаў з нейтральным статусам да гульняў у 2026 годзе2

Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра4

У Расіі ўзарвалі чыгунку на ўчастку Пскоў-Пецярбург1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць