Свет77

Нямецкія ўлады хочуць адпраўляць бежанцаў назад у Грэцыю

Міністр унутраных спраў ФРГ Томас дэ Мэзьер (Thomas de Maizière) заявіў пра намер у далейшым адпраўляць бежанцаў назад у Грэцыю, калі гэта была для іх першая краіна ўезду ў ЕС.

«Мы ў Еўропе шмат зрабілі для таго, каб палепшыць сітуацыю ў Грэцыі», — заявіў дэ Мэзьер у інтэрв'ю газеце Welt am Sonntag. На думку палітыка, гэта павінна прывесці да пэўных вынікаў.

фота Ройтэрз

Пры гэтым кіраўнік МУС удакладніў, што вельмі важна прыйсці да агульнаеўрапейскага пункту гледжання.

«Калі мы будзем забягаць наперад, з'явіцца небяспека, што сюды хутка забароняць адпраўляць бежанцаў назад», — заявіў дэ Мэзьер.

У сувязі з высокай колькасцю прыбылых бежанцаў у 2015 годзе дэ Мэзьер высунуў у адрас Грэцыі сур'ёзныя абвінавачванні.

Паводле яго слоў, на знешняй мяжы ЕС варта было наладзіць рэгістрацыю мігрантаў і спыніць практыку «механічнага адабрэння» ўсіх заявак.

«У гэтым выпадку Венгрыі не давялося б выбудоўваць плот на мяжы», — дадаў міністр. У той жа час дэ Мэзьер перакананы, што закрыццё нямецкай мяжы ў гэтай сітуацыі не вырашыла б праблему наплыву бежанцаў у Нямеччыну.

Дублінская дамова па ўцекачах прадугледжвае, што за кожнага асобнага бежанца нясе адказнасць тая краіна-член ЕС, у якую мігрант трапляе ў першую чаргу. Выдача бежанцаў з ФРГ у Грэцыю была прыпыненая яшчэ ў 2011 годзе — не ў апошнюю чаргу праз адсутнасць у Афін выбудаванай сістэмы па прыёме мігрантаў.

Пры гэтым кіраўнік МУС не лічыць, што міграцыйная палітыка нямецкіх уладаў згуляла на руку антыісламскай партыі «Альтэрнатыва для Германіі», чыя папулярнасць пачала расці ў перыяд актыўнага прытоку бежанцаў. Паводле яго слоў, рост актыўнасці правых папулісцкіх партый назіраецца па ўсёй Еўропе.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку4

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Усе навіны →
Усе навіны

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку10

Злучаныя Штаты могуць скараціць колькасць сваіх войскаў у Еўропе на 30%3

Шэлег: Беларускія лекі нічым не адрозніваюцца ад старых прэпаратаў буйных фармацэўтычных кампаній3

Настаяцель манастыра Шаалінь трапіў пад следства па падазрэнні ў растратах і амаральным ладзе жыцця4

У Рэчыцкім раёне ад удару токам загінулі двое мужчын

Цэны на шакалад здзіўляюць12

Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага29

Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансаруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны26

«Гэта своеасаблівае партнёрства». Трамп заключыў здзелку, па якой краіны Еўропы абавязаны плаціць тарыф 15%8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку4

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць